Вы тут

У першыя дні лета будзе да +27 і вышэй


У выхадныя ў нашай краіне месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: vesti22.tv

Як адзначылі ў Белгідрамеце, колькасць ападкаў у большасці рэгіёнаў у маі адпавядала сярэднім шматгадовым значэнням, але ёсць раёны на поўдні краіны, дзе выпалі амаль тры месячныя нормы ападкаў. У рэкардсменах Лунінецкі раён. Апошні майскі дзень, па звестках сіноптыкаў, у асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў халоднай паветранай масе, толькі ў крайніх паўднёва-ўсходніх раёнах краіны захаваецца ўплыў атмасфернага фронту. Там, па паўднёвым усходзе Гомельскай і Магілёўскай абласцей, прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы.

У першы дзень каляндарнага лета надвор'е ўначы ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, раніцай і ўдзень адаб'ецца ўплыў малаактыўнага франтальнага падзелу, які насоўваецца з боку Балтыкі. Таму ўжо ў суботу чакаецца пераменная воблачнасць, а ўначы ў паўночных раёнах, удзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 8 да плюс 14 градусаў, удзень — 19—25 цяпла, па паўднёвым усходзе краіны паветра прагрэецца да плюс 27 градусаў. У нядзелю адаб'ецца ўплыў малаактыўнага атмасфернага фронту, які перамяшчаецца ва ўсходнім кірунку. Таму месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень у некаторых раёнах з навальніцамі. Тэмпература паветра ўначы складзе 9—15 цяпла, удзень — ад плюс 20 да плюс 27 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пачатку наступнага тыдня ў нашай краіне захаваецца цёплае надвор'е, у многіх рэгіёнах ападкаў не будзе. У панядзелак уначы тэмпература паветра складзе 7—14 цяпла, удзень — ад плюс 20 да плюс 26 градусаў, па поўдні краіны паветра прагрэецца да 28 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Класiкаў трэба ведаць…, Быў бы араты, будзе й прыганяты, Па малiну…

Эканоміка

«Мы выказалi прапановы, i нас пачулi». Як дзяржаўныя прэферэнцыi дапамагаюць падтрымаць суб'ектаў гаспадарання

«Мы выказалi прапановы, i нас пачулi». Як дзяржаўныя прэферэнцыi дапамагаюць падтрымаць суб'ектаў гаспадарання

У бiзнес-колах Гродзеншчыны лiчаць, што меры па падтрымцы эканомiкi з'явiлiся своечасова.