Вы тут

Хатняя аптэчка: лекі для раслін


Калі нешта здараецца з вашымі раслінамі — у садзе або дома, зусім не абавязкова бегчы ў краму па спецыфічны прэпарат. Шмат з таго, што мы захоўваем ва ўласнай аптэчцы, дапаможа і раслінам. Трэба толькі ведаць, што і як выкарыстаць.


Напрыклад, марганцоўку і актываваны вугаль можна выкарыстоўваць пры дзяленні і апрацоўцы цыбульных і клубнецыбульных раслін.

Зялёнкай можна апрацоўваць зрэзы галінак пры абрэзцы дрэў і кустоў.

Перакіс вадароду можа выступаць у якасці антысептыку — яго, як і марганцоўку, выкарыстоўваюць пры пратраўцы грунту (а таксама самога насення) перад пасевам. Акрамя таго, перакіс дапамагае пры грыбковых захворваннях раслін (знішчае патагенную флору) — можна выкарыстоўваць для апырсквання пашкоджанага лісця. Для гэтага трэба растварыць у 10 літрах вады 1 сталовую лыжку перакісу і 10 кропель ёду.

Ёд павышае імунітэт раслін, таму яго выкарыстоўваюць не толькі для абеззаражання, але і для ўмацавання здароўя раслін.

Расліны таксама могуць пакутаваць ад недахопу магнію, серы, ёду, марганца або бору — асабліва калі яны растуць на лёгкіх пясчаных і тарфяных глебах. Пры недахопе бору ў раслін могуць ападаць кветкі і не завязвацца плады. Таму перад цвіценнем сунічніка і маліны часта выкарыстоўваюць апырскванне раслін растворам борнай кіслаты — 2 грамы на 10 літраў вады.

Пры недахопе магнію выкарыстоўваюць магнезію (сульфат магнію) з разліку 30 грамаў на 1 квадратны метр глебы.

Пры гэтым заўсёды трэба памятаць, што раслінам шкодны як недахоп, так і лішак карысных мікраэлементаў, таму падкормкі трэба ўносіць асцярожна і невялікімі дозамі.

Выбар рэдакцыі

Культура

Рэха «Славянскага базару»: чым запомніўся 28-ы па ліку мастацкі форум

Рэха «Славянскага базару»: чым запомніўся 28-ы па ліку мастацкі форум

За фестывальны тыдзень у Віцебску прайшло без малога дзве сотні падзей.