Вы тут

Каля 600 пажарных спрабуюць патушыць лясны пажар на захадзе Канады


Прыкладна 600 пажарных прыцягнуты да тушэння ляснога пажару, які з канца мінулага тыдня бушуе на поўначы правінцыі Альберта, перадае ТАСС.


Цяпер плошча ўзгарання ацэньваецца ў 105 тыс.га, хоць тыдзень таму яна складала 25 тыс.га. Пажару прысвоена шостая, вышэйшая, катэгорыя складанасці. Для дапамогі мясцовым у рэгіён прыбылі пажарныя з правінцый Брытанская Калумбія, Новая Шатландыя і Антарыё. Па дадзеных супрацьпажарнай службы рэгіёну, у ліквідацыі пажару задзейнічаны 28 верталётаў, восем самалётаў і наземная спецтэхніка.

З-за пажару свае дамы вымушаныя былі пакінуць амаль 5 тыс. чалавек, якія пражываюць побач з зонай бедства. У цяперашні час пажарныя спрабуюць не дапусціць распаўсюджвання агню на горад Хай-левела - лясы гараць ужо ў 3 км ад населенага пункта, які пакінулі ўсе яго жыхары. Паліцыя перакрыла некалькі аўтадарог у непасрэднай блізкасці ад ачагоў узгарання з-за моцнага дыму. Аб ахвярах і разбурэннях пакуль інфармацыі не паступала.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

З баршчэўнікам змагаюцца нават з дапамогай квадракоптара

З баршчэўнікам змагаюцца нават з дапамогай квадракоптара

Вопыт Віцебшчыны ў знішчэнні баршчэўніку цікавы таму, што тут больш за 80 працэнтаў зараснікаў ад агульнага па краіне.

Грамадства

Прэтэндэнты на студэнцкі білет здалі тэст па матэматыцы

Прэтэндэнты на студэнцкі білет здалі тэст па матэматыцы

Пазнаць у гарадскім натоўпе абітурыентаў можна без праблем.

Грамадства

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Вясневічы

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Вясневічы

Галоўная славутасць Вясневічаў, яе жывая гісторыя — 96-гадовы Аляксей Юркевіч.

Культура

Наталля Батракова: Чытачы пішуць, што мае героі нібыта працуюць у суседнім офісе

Наталля Батракова: Чытачы пішуць, што мае героі нібыта працуюць у суседнім офісе

З Наталляй Батраковай мы сустрэліся на адкрыцці абноўленай кнігарні «Светач», што на сталічным праспекце Пераможцаў, 11.