Вы тут

Музей жывой гісторыі пад адкрытым небам разгорнецца ў Гомелі


Музей жывой гісторыі пад адкрытым небам разгорнецца на адзін дзень 25 мая ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф.Скарыны, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ВНУ.


На дзесяці інтэрактыўных пляцоўках удзельнікі студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі "Белы крыж", прадстаўнікі клубаў гістарычнай рэканструкцыі Беларусі і блізкага замежжа раскажуць аб рэаліях, быце і рамёствах сярэдневякоўя.

Пакаштаваць стравы па рэцэптах кулінарных кніг, узрост якіх вымяраецца сотнямі гадоў, будзе прапанавана на сярэдневяковай кухні. Асобную лакацыю прысвецяць медыцыне і знахарству таго часу. Тут жа арганізуюць майстар-класы па прыгатаванні гаючага зелля і травяных настояў. Навучаць у музеі пад адкрытым небам і сярэдневяковым танцам, выконваць якія будуць пад музыку эпохі.

У экспазіцыі баявой часткі лагера прадэманструюць воінскія даспехі і зброю канца XIV-пачатку XV стагоддзяў, а ў бытавой - сярэдневяковыя шатры, мэблю, касцюмы і рэчы, якія выкарыстоўваліся ў штодзённым жыцці.

Відовішчным і эмацыянальным абяцае стаць турнір капейшчыкаў, адзетых у рэплікі рыцарскіх даспехаў і шлемы. Пікінёры прадэманструюць розныя прыёмы валодання кап'ём, рэканструяваныя з сярэдневяковых кніг па фехтаванні.

Таксама гасцей гістарычнага свята запросяць спасцігнуць навыкі кавальскай справы, паспрабаваць свае сілы ў стральбе з лука, згуляць у настольныя гульні і інш.

Экскурсіі з паясненнем па тэматычных пляцоўках музея пад адкрытым небам правядуць студэнты гістарычнага факультэта Гомельскага дзяржуніверсітэта і ўдзельнікі клубаў гістарычнай рэканструкцыі.

"Мерапрыемства пройдзе пяты раз ужо. Штогод пашыраецца яго фармат, павялічваецца колькасць экспанатаў, удзельнікаў і гасцей", - адзначылі ў ВНУ. Галоўная мэта музея пад адкрытым небам - абудзіць цікавасць да вывучэння гісторыі. Мерапрыемства аб'ядноўвае моладзь, прафесійных і пачынаючых рэканструктараў, усіх людзей, якія цікавяцца гісторыяй.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.