Вы тут

Беларусь і ЗША пашыраюць супрацоўніцтва паміж праваахоўнымі органамі


Асаблівае значэнне ў беларуска-амерыканскіх адносінах мае і будзе мець супрацоўніцтва паміж праваахоўнымі органамі. Аб гэтым заявіў намеснік міністра замежных спраў Яўген Шэстакоў сёння на цырымоніі падпісання беларуска-амерыканскіх дакументаў у МЗС Беларусі, перадае БЕЛТА.


"Беларусь і ЗША прадаўжаюць сумесную работу па пашырэнні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж праваахоўнымі органамі, накіраванага на вырашэнне агульначалавечых праблем, якія закранаюць усе дзяржавы і ўсе народы, - адзначыў намеснік міністра. - Незаконная вытворчасць і распаўсюджванне наркотыкаў - гэта бедства стагоддзя мінулага і, на жаль, злабадзённая праблема стагоддзя цяперашняга. Яна не прызнае меж, нацыянальных або сацыяльных адрозненняў і не шкадуе нікога - ні дзяцей, ні дарослых, ні бедных, ні багатых". Яўген Шэстакоў падкрэсліў, што наркатрафік - гэта глабальная праблема, і толькі праз рашучыя сумесныя намаганні ёсць шанц яе пераадолець. "Менавіта таму актывізацыя супрацоўніцтва паміж праваахоўнымі органамі Беларусі і ЗША ў сферы барацьбы з наркотыкамі ўяўляецца своечасовай, запатрабаванай і значнай для ўсіх", - падкрэсліў намеснік міністра.

"Лічу сённяшняе падпісанне двухбаковых дакументаў важным не толькі таму, што яно пацвярджае наяўнасць узаемнай зацікаўленасці Беларусі і ЗША ў супрацоўніцтве ў гэтай важнай сферы, але і таму, што яно дае нашым краінам дадатковыя магчымасці для нарошчвання сумесных намаганняў па процідзеянні злачынствам, звязаным з наркотыкамі", - рэзюмаваў Яўген Шэстакоў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.