Асаблівае значэнне ў беларуска-амерыканскіх адносінах мае і будзе мець супрацоўніцтва паміж праваахоўнымі органамі. Аб гэтым заявіў намеснік міністра замежных спраў Яўген Шэстакоў сёння на цырымоніі падпісання беларуска-амерыканскіх дакументаў у МЗС Беларусі, перадае [1] БЕЛТА.
"Беларусь і ЗША прадаўжаюць сумесную работу па пашырэнні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж праваахоўнымі органамі, накіраванага на вырашэнне агульначалавечых праблем, якія закранаюць усе дзяржавы і ўсе народы, - адзначыў намеснік міністра. - Незаконная вытворчасць і распаўсюджванне наркотыкаў - гэта бедства стагоддзя мінулага і, на жаль, злабадзённая праблема стагоддзя цяперашняга. Яна не прызнае меж, нацыянальных або сацыяльных адрозненняў і не шкадуе нікога - ні дзяцей, ні дарослых, ні бедных, ні багатых". Яўген Шэстакоў падкрэсліў, што наркатрафік - гэта глабальная праблема, і толькі праз рашучыя сумесныя намаганні ёсць шанц яе пераадолець. "Менавіта таму актывізацыя супрацоўніцтва паміж праваахоўнымі органамі Беларусі і ЗША ў сферы барацьбы з наркотыкамі ўяўляецца своечасовай, запатрабаванай і значнай для ўсіх", - падкрэсліў намеснік міністра.
"Лічу сённяшняе падпісанне двухбаковых дакументаў важным не толькі таму, што яно пацвярджае наяўнасць узаемнай зацікаўленасці Беларусі і ЗША ў супрацоўніцтве ў гэтай важнай сферы, але і таму, што яно дае нашым краінам дадатковыя магчымасці для нарошчвання сумесных намаганняў па процідзеянні злачынствам, звязаным з наркотыкамі", - рэзюмаваў Яўген Шэстакоў.
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/politics/view/u-belaruska-amerykanskih-adnosinah-supratsounitstva-pravaahounyh-organau-mae-asablivae-znachenne-78223-2019/
[2] https://zviazda.by/be/tags/yaugen-shestakou
[3] https://zviazda.by/be/tags/zsha