Вы тут

БРСМ прадставіць у Мінску рэканструкцыю партызанскага парада 1944 года


25 мая Мінская гарадская арганізацыя БРСМ запрашае мінчан і гасцей сталіцы прыняць удзел у маладзёжным патрыятычным праекце “Улетку 44-га...”, прысвечанаму 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (вуліца Камсамольская, сквер).


Маштабны праект аб'яднае каля 700 юнакоў і дзяўчат. Яго цэнтральнай падзеяй стане рэканструкцыя шэсця партызанскага параду (13.00-13.30), які 75 гадоў таму, 16 ліпеня 1944 года, праходзіў у Мінску з нагоды вызвалення горада ад нямецкай акупацыі на былым гарадскім іпадроме ў раёне вуліцы Чырвонаармейскай. Парад, які аб'яднаў 30 тысяч чалавек і які доўжыўся некалькі гадзін, стаў яркай старонкай у хроніцы Вялікай Айчыннай вайне.

Калона з конніцай, партызанамі і падпольшчыкамі, байцамі Чырвонай арміі пройдзе па вуліцы Камсамольскай да перасячэння вуліцы Кірава з праспектам Незалежнасці. Плануецца, што чаканіць крок перад імправізаванай трыбунай з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, удзельнікамі партызанскага руху і парада 1944 года, будуць беларускія хлопцы — актывісты БРСМ устаноў вышэйшай адукацыі сталіцы.

Узначаліць партызанскі парад легендарны казёл па мянушцы Малыш. У далёкім 44-м ён красаваўся ў фуражцы нямецкага афіцэра і вялікіх акулярах, быў са стужкай з фашысцкімі ордэнамі і медалямі на грудзях, ракетніцай і санітарнай сумкай на баках. Парнакапытны удзельнік стаў адным з талісманаў партызанскага параду. Ён з'явіўся ў партызанскім атрадзе “Барацьба” брыгады “Народныя мсціўцы” восенню 1943 года. Агульны ўлюбёнец нароўні з партызанамі ўдзельнічаў ва ўсіх баявых аперацыях атрада і, ідучы за санінструктарам, пераносіў на баку санітарную сумку з медыкаментамі.

Да поўдня ў скверы на вуліцы Камсамольскай моладзь разгорне інтэрактыўныя пляцоўкі: зборны пункт РВК (раённы ваенны камісарыят), штаб партызанскага руху, партызанскія лагер і шпіталь, камсамольскі падпольны штаб, ваенна-палявую пошту, фотаатэлье і інш. Тут жа , надзеўшы акуляры віртуальнай рэальнасці ў палявым кінатэатры пад адкрытым небам, можна будзе пабываць у цэнтры ваенных падзей, паўдзельнічаць у майстар-класах па страявой падрыхтоўцы, зборцы-разборцы аўтаматаў, стральбе ў ціры са зброі часоў Вялікай Айчыннай вайны, падшыўцы падкаўнерыкаў гімнасцёркі, намотванні ануч, а таксама прымерыць на сябе ролю вершніка, пракаціўшыся на кані, закруціцца ў рытме вальса, і, вядома ж, прадэгуставаць салдацкую кашу (бясплатна).

Стварыць святочную атмасферу вызвалення дапамогуць дзяўчыны ў паркалёвых сукенках з палявымі кветкамі ў руках, канцэртная праграма на імправізаванай мабільнай сцэнічнай пляцоўцы тых гадоў з удзелам творчых студэнцкіх калектываў (з 13.30) і праграма “Песні ваенных гадоў” ад лепшых сталічных DJ (з 17.30 да 19.00) .

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.