Вы тут

Уладзімір Андрэйчанка сустрэўся з паслом ФРГ Петэрам Дэтмарам


Учора старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом ФРГ у нашай краіне Петэрам Дэтмарам, які зусім хутка заканчвае сваю місію ў Беларусі.


Спікер ніжняй палаты беларускага парламента падкрэсліў: пасол унёс вельмі вялікі асабісты ўклад ва ўмацаванне і актывізацыю двухбаковага супрацоўніцтва па ўсіх напрамках — ад эканомікі да культуры. «Але вы вялікі ўклад унеслі таксама і ў нармалізацыю адносін з Еўрапейскім саюзам, і ў развіццё далейшага палітычнага дыялогу, за што мы таксама ўдзячныя», — дадаў Уладзімір Андрэйчанка. Па словах старшыні Палаты прадстаўнікоў, Беларусь зацікаўлена ў развіцці адносін з ЕС.

Яшчэ спікер адзначыў колькасць візітаў у нашу краіну нямецкага кіраўніцтва, у тым ліку і прэзідэнта, віцэ-канцлера. «Вядома, мы асабліва вітаем аднаўленне міжпарламенцкіх кантактаў», — падкрэсліў ён.

Таксама Уладзімір Андрэйчанка заклікаў развіваць супрацоўніцтва Беларусі і Германіі на міжнародных пляцоўках.

Што датычыцца гандлёва-эканамічных адносін, старшыня Палаты прадстаўнікоў заўважыў, што лічбы тут значна ўзраслі за апошнія гады, але ёсць куды імкнуцца.

Яшчэ для Беларусі асабліва важны інвестыцыйны імпарт, які паступае з Германіі, дадаў ён. Таксама Уладзімір Андрэйчанка высока ацаніў уклад пасла ў справу пераадолення наступстваў чарнобыльскай катастрофы ў гуманітарным плане: толькі за мінулы год каля 2600 юных беларускіх грамадзян прайшлі аздараўленне і лячэнне ў Германіі.

У адказ Петэр Дэтмар падзякаваў Уладзіміру Андрэйчанку за дружалюбныя словы ў свой адрас. Ён падкрэсліў, што ў сваёй дзейнасці ў Беларусі для яго на першым месцы заўсёды стаялі і стаяць людзі.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Узровень высокі, але імкнёмся да большага

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.