Вы тут

Андрэйчанка: Мы павінны стаць на абарону гістарычнай праўды


27 студзеня 1944 года савецкія войскі вызвалілі канцлагер «Аўшвіц» у Асвенцыме. Гэтая фабрыка смерці за чатыры гады знішчыла 1,4 млн чалавек, з якіх 1,1 млн — яўрэі. З 2006 года гэты дзень адзначаецца як Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту. У сваім інтэрв’ю БелТА старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка падкрэсліў нязменную і паслядоўную пазіцыю дэпутацкага корпуса, якая зыходзіць з таго, што беларусы заўсёды ўспрымалі і будуць успрымаць крывавыя падзеі, якія стаяць за словам «Халакост», як асабістую трагедыю.


Фота: БелТА.

«На працягу стагоддзяў на нашай зямлі мірна жылі і працавалі прадстаўнікі розных нацыянальнасцей, уключаючы яўрэяў, уносячы свой уклад у развіццё нашай нацыянальнай культуры, навукі, адукацыі, эканомікі, сістэмы дзяржаўнага кіравання. Напрыклад, з 475 дэпутатаў даваеннага Вярхоўнага Савета БССР першага склікання 32 былі яўрэямі. І мы памятаем пра гэта, — сказаў Уладзімір Андрэйчанка. — Другая Сусветная вайна забрала жыцці кожнага трэцяга жыхара Беларусі, пакінуўшы незагойную рану на сэрцы міралюбнага шматнацыянальнага беларускага народа. Гады акупацыі карэнным чынам змянілі існуючыя стагоддзямі нацыянальна-этнічны склад нашага насельніцтва, знішчыўшы такія прывычныя для беларусаў паняцці, як яўрэйскія мястэчкі, і ўвёўшы ва ўжытак такія страшныя, як гета і лагеры смерці. У іх фашысты і іх памагатыя знішчылі больш за 850 тыс. толькі беларускіх яўрэяў — Мінска, Беразіно, Бабруйска, Брэста, Глыбокага, Краснаполля, Пінска, Ушач, Чэрыкава, іншых населеных пунктаў. Дзясяткі тысяч яўрэяў з Аўстрыі, Польшчы, Чэхаславакіі, Францыі, Германіі і іншых еўрапейскіх краін падзялілі іх лёс у Трасцянцы. Па колькасці ахвяр гэты лагер заняў чацвёртае месца пасля сумна вядомых Асвенціма, Майданека і Трэблінкі».

Больш за 500 помнікаў і мемарыяльных комплексаў, сотні музейных экспазіцый, серыі кніг, маршруты памяці і многае іншае створана ў Беларусі, каб навекі захаваць памяць аб тых страшных падзеях і іх ахвярах, адзначыў спікер. «Імёны па-зверску закатаваных і загінулых у паўстанні ў гета людзей высечаны на мемарыяльных дошках, увекавечаны ў друкаваных і электронных выданнях, у бронзе і мармуры. Але самае галоўнае, што яны ў нашай свядомасці і ў нашых сэрцах. І гэта памяць робіць нас людзьмі, якія не могуць мірыцца з адраджэннем нацызму, яго прынцыпаў, ідэалогіі і сімвалаў, — падкрэсліў старшыня Палаты прадстаўнікоў. — Мы не можам абыякава назіраць за тым, як нелюдзяў і катаў, на руках якіх кроў дзяцей, старых, жанчын і іншых безабаронных людзей, на дзяржаўным узроўні ўшаноўваюць як ветэранаў вайны і ўзводзяць у ранг нацыянальных герояў — змагароў за свабоду, незалежнасць і дэмакратыю».

«Мы не можам абыякава глядзець, як неанацысты са зброяй у руках маршыруюць па вуліцах еўрапейскіх гарадоў, якія нашы дзяды і бацькі вызвалялі ад фашыстаў, іх заступнікаў і прыслужнікаў. Мы не можам быць проста маўклівымі сведкамі таго, як у гэтых гарадах метадычна знішчаюцца помнікі тым, хто абараняў свет ад карычневай чумы і ратаваў ад смерці яе бязвінных ахвяр, сціраецца памяць аб ролі народаў СССР і заплачанай імі найвышэйшай цане за перамогу над нацызмам, — дапоўніў Уладзімір Андрэйчанка. — Мы не можам згадзіцца з дзеяннямі тых, хто сёння спансіруе, узбройвае, абучае і пакрывае забойцаў мірнага насельніцтва, падштурхоўваючы тым самым міжнародную супольнасць да трэцяй сусветнай вайны. Усе гэтыя небяспечныя для чалавецтва падзеі сталі вынікам шматгадовай кампаніі кіраўнікоў калектыўнага Захаду па перапісванні гісторыі, выключэнні з яе не адпаведных іх інтарэсам старонак, трансфармацыі грамадскай свядомасці, рэалізацыі палітыкі двайных стандартаў».

«І таму, падзяляючы смутак яўрэйскага народа, а таксама ўсіх разважлівых і неабыякавых людзей, у Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту і 78-ю гадавіну вызвалення нацысцкага канцлагера „Аўшвіц-Біркенау“ мы заклікаем аб’яднаць нашы сілы і стаць на абарону гістарычнай праўды, памяці загінулых і закатаваных, каб захаваць мір ад разбурэння, не дапусціць вяртання нацызму і яго злачынстваў ніколі больш», — сказаў на заканчэнне спікер.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.