Вы тут

Кабінет міністраў Украіны ўвёў новыя санкцыі адносна Расіі


Кабінет міністраў Украіны ўвёў новыя эканамічныя санкцыі ў дачыненні да Расійскай Федэрацыі. Адпаведнае рашэнне прынята на пасяджэнні ўрада Украіны, піша БЕЛТА.


"Мы ўвядзем эмбарга на тыя тавары, якія сёння ці вырабляем самі, або можам іх замяніць", - паведаміў прэм'ер-міністр Украіны Уладзімір Гройсман.

Згодна з праектам пастановы, да ўвозу будуць забароненыя некаторыя катэгорыі тавараў, такія як прамысловая і сельскагаспадарчая прадукцыя, мінеральныя ўгнаенні, транспартныя сродкі.

Першы віцэ-прэм'ер Украіны Сцяпан Кубів паведаміў, што дадзенае рашэнне накіравана на стварэнне перашкодаў уцечкі капіталу ў Расію, а таксама на падтрымку існуючых і стварэнне новых працоўных месцаў ва Украіне.

Акрамя таго, украінскі бок устанаўлівае спецыяльныя пошліны на тавары, якія будуць увезеныя з тэрыторыі РФ. Яны пачынаюць дзейнічаць з 1 жніўня 2019 года.

Выплачаная пошліна будзе накіравана ў спецыяльны фонд дзяржаўнага бюджэту на мерапрыемствы Мінэканамразвіцця па імпартазамяшчэнню, а да ўступлення ў сілу змяненняў у закон аб бюджэце ў частцы фінансавання міністэрства мытныя плацяжы будуць накіраваныя ў агульны фонд дзяржбюджэту.

Паведамляецца, што ўвядзенне санкцый Украінай стала люстраной мерай у адказ на тое, што Расія 18 красавіка пашырыла пералік санкцый супраць Украіны: з 1 чэрвеня 2019 года пэўныя тавары будуць увозіцца ў Беларусь толькі на падставе асобных дазволаў. У гэтую катэгорыю ўключана прадукцыя паліўна-энергетычнага комплексу, у тым ліку вугаль, нафта і нафтапрадукты.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як праходзіў ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812»

Як праходзіў ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812»

Трэці раз ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812» на два дні перанёс пасёлак больш чым на два стагоддзі назад. 

Грамадства

Ці заўсёды выгадна афармляць бальнічны

Ці заўсёды выгадна афармляць бальнічны

Сярод знаёмых у мяне ёсць шмат жанчын, якія звяртаюцца да ўрача пры любым занядужанні і пры кожнай магчымасці афармляюць бальнічны ліст. 

Культура

Чаму сучаснае беларускае кіно «невялікае»?

Чаму сучаснае беларускае кіно «невялікае»?

Пісьменнік і дысідэнт Андрэй Сіняўскі, калі расказваў пра ўтрыраваную дробязнасць савецкай «цывілізацыі», прывёў у прыклад аповесць Міхаіла

Грамадства

Беларусь і Расія зблізілі пазіцыі па праграме рэалізацыі дагавора аб Саюзнай дзяржаве

Беларусь і Расія зблізілі пазіцыі па праграме рэалізацыі дагавора аб Саюзнай дзяржаве

Аб гэтым заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы са старшынёй Савета Федэрацыі Валянцінай Мацвіенка.