Вы тут

Віншаванне Прэзідэнта са святам Уваскрэсення Хрыстовага


Праваслаўным хрысціянам Беларусі

Дарагія суайчыннікі!


Ад усёй душы віншую вас са святам Уваскрэсення Хрыстовага.

Для кожнага верніка Вялікдзень — асаблівы, незвычайны дзень. Ён сімвалізуе перамогу дабра над злом, святла над цемрай, праўды над няпраўдай. Гэты час абуджае ў нашых сэрцах надзею, любоў і бязмежную міласэрнасць.

Вера заўсёды была і застаецца маральным стрыжнем беларусаў, невычэрпнай крыніцай натхнення на вялікія здзяйсненні на карысць бліжніх, свайго народа і роднай краіны. Яна дапамагае захаваць і прымножыць традыцыі і культуру праваслаўя, заснаваныя на вечных каштоўнасцях — шанаванні старэйшага пакалення, клопаце аб дзецях і дапамозе пакутным. Аб'ядноўвае нас у імкненні да стварэння ў імя міру.

Дарагія сябры! Няхай светлыя святочныя дні саграваюць вас цеплынёй сустрэч з роднымі людзьмі, напаўняюць вашы дамы радасцю, гармоніяй і шчасцем.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Загаловак у газеце: Нашы вечныя каштоўнасці

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.