Вы тут

Прэзідэнт павіншаваў Арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, з Вялікаднем


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Арцыбіскупа Юзафа (Іосіфа) Станеўскага, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, з Вялікаднем, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Фота: БелТА

«Падчас гэтых святочных дзён кожны вернік хвалюецца ў прадчуванні вялікага цуду Уваскрэсення Хрыстовага, якое абуджае любоў, веру і міласэрнасць», — гаворыцца ў віншаванні.

Каталіцкая канфесія адыгрывае значную ролю ў стварэнні непаўторнай беларускай культуры, фарміраванні ў грамадстве атмасферы добразычлівасці, узаемапавагі, чулых адносін адно да аднаго, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

«Шчыра жадаю, каб Божая літасць падтрымлівала вас, давала духоўную моц, здароўе і сілы ў самаадданым служэнні людзям. Няхай ваша высокае арцыбіскупскае пакліканне і ў далейшым адгукаецца дабрынёй у думках і сэрцы кожнага чалавека», — пажадаў Аляксандр Лукашэнка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Уважлівасць і правілы бяспекі — галоўны фактар зніжэння вытворчага траўматызму

Летась зафіксавана зніжэнне колькасці выпадкаў гібелі на вытворчасці. 

Грамадства

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

Ад чаго залежыць бяспека атракцыёнаў?

З пачатку года атракцыёны праверылі 43 разы.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.