Вы тут

Паведаміць пра навіну можна ў дадатку «Навіны АТН»


Зрабіць гэта на шырокую аўдыторыю цяпер можа кожны ахвотны — з дапамогай мабільнай праграмы «Навіны АТН». Сэрвіс, які працуе на платформах Аndrоіd і іОS, прапануе стужку свежых інфармацыйных відэасюжэтаў, у тым ліку эксклюзіўных і дадатковых, якіх няма ў тэлевізійным фармаце, дапамагае хутка знайсці і паглядзець усе выпускі праектаў Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі, але таксама задаць свае пытанні на гарачай лініі ці анлайн-канферэнцыі, прапанаваць уласную навіну.


Як адзначаюць спецыялісты медыяхолдынга, у праграме можна як праглядаць навіны, што прапанаваны рэдакцыяй, так і настроіць раздзел «Мае навіны» — сістэму апавяшчэнняў пра важныя падзеі, якія цікавяць асабіста вас. А тыя, хто стаў відавочцам важных падзей, змогуць расказаць пра іх іншым карыстальнікам, змясціўшы ўласны відэаролік з кароткім тэкставым каментарыем. Дарэчы, журналісты АТН будуць выкарыстоўваць такія матэрыялы і ў эфіры. «Мы стварылі гэтую праграму, каб гледачы пры наяўнасці інтэрнэту маглі глядзець навіны і праекты АТН у любым месцы і ў любы час, — гаворыць кіраўнік АТН Сяргей Хамянтоўскі. — Безумоўна, каб адпавядаць патрэбам часу, надалей будзем працаваць над удасканальваннем функцыяналу».

Неўзабаве будуць запушчаны і новыя мабільныя праграмы — «Беларусь 5» і «Культурны каляндар».

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Раскажу вам навіну...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.