Вы тут

«Мала навесці марафет у сталіцы...»


Беларусь рыхтуецца да правядзення ІІ Еўрапейскіх гульняў, многае робіцца, каб паказаць, што мы здольны прымаць такія мерапрыемствы, але...


Вядома, напрыклад, што большасць гасцей будзе ехаць на цягніках, на машынах праз Гродна, Брэст, Маладзечна, расіяне — праз Оршу, нехта з Украіны — праз Гомель.

Я жыву ў Баранавічах. І калі еду электрычкай з Мінска альбо ў Мінск, то няўзброеным вокам бачу шматлікія хібы. Возьмем станцыю Памыслішча: кепскі перон, трэба паднавіць асфальт. Далей станцыя Койданава. Там, непадалёк ад чыгункі, размешчана нейкае прадпрыемства, на тэрыторыі — трубы, жалеза і г. д. На добры толк усё гэта трэба было б альбо прыбраць, або абнесці якой агароджай. Каля асобных прыватных дамоў парадку няма, дзе-нідзе на ўзлесках, добра бачных з дарогі, таксама ляжаць дрэвы...

Вось і думаю, што, можа, варта было б некаму праехацца шляхамі, што вядуць у Мінск, зафіксаваць недахопы, а потым і выправіць?

Можна яшчэ на месцах стварыць маладзёжныя валанцёрскія атрады, якія дапамогуць старым і нямоглым гаспадарам навесці парадак ля сваіх прыватных дамоў. Час на гэта пакуль што ёсць. І як на мой погляд, дык мала навесці марафет у самой сталіцы. Трэба, каб удзельнікі Гульняў, турысты, аматары спорту, якія прыедуць да нас, убачылі ўсю Беларусь утульнай і чыстай.

Аляксандр Пятруннікаў, г. Баранавічы

Пошту чытала Валянціна ДОЎНАР

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.

Грамадства

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Як сведчаць шматлiкiя даследаваннi, прывабным людзям прасцей прабiцца ў жыццi i яны дасягаюць у кар'еры большага поспеху. 

У свеце

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Сёлета еўрапейская эканомiка будзе перажываць глыбокую рэцэсiю з-за ўспышкi каранавiруса, нягледзячы на хуткiя i ўсёабдымныя антыкрызiсныя меры як на саюзным, так i на нацыянальным узроўнi.

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.