Вы тут

Тры медалі ў беларусаў на этапе Кубка свету па скачках на батуце


Больш за 150 спарт­сме­наў з 36 кра­ін све­ту — гэта са­мыя моц­ныя ба­ту­тыс­ты су­час­нас­ці. Ся­род іх — прад­стаў­ні­кі Кі­тая, Япо­ніі, Ра­сіі, Фран­цыі і, вя­до­ма ж, бе­ла­ру­сы. Этап Куб­ка све­ту для спарт­сме­наў зда­быў ад­ра­зу не­каль­кі важ­ных зна­чэн­няў, акра­мя ро­зыг­ры­шаў ме­да­лёў не­па­срэд­на са­мо­га тур­ні­ру, спа­бор­ніц­твы ў Мін­ску ста­лі тэс­та­вы­мі пе­рад ІІ Еў­ра­пей­скі­мі гуль­ня­мі і ад­ным з эта­паў ад­бо­ру на Алім­пій­скія гуль­ні 2020 го­да.


Пэў­ныя вы­пра­ба­ван­ні прай­шлі і бе­ла­рус­кія ар­га­ні­за­та­ры, спар­тыў­ныя ме­не­джа­ры, бо ім трэ­ба бы­ло па­ка­заць, на­коль­кі «Мінск-Арэ­на», якая пры­ме спа­бор­ніц­твы ІІ Еў­ра­пей­скіх гуль­няў па ўсіх гім­нас­тыч­ных дыс­цып­лі­нах, га­то­вая да чэр­вень­ска­га буй­но­га тур­ні­ру. «Пе­рад па­чат­кам эта­пу Куб­ка све­ту ў Мін­ску мне да­вя­ло­ся азна­ё­міц­ца з асноў­най і трэ­ні­ро­вач­най арэ­на­мі, дзе прой­дуць спа­бор­ніц­твы па скач­ках на ба­ту­це на ІІ Еў­ра­пей­скіх гуль­нях, а так­са­ма ін­вен­та­ром — усё на са­мым вы­со­кім уз­роў­ні, ар­га­ні­за­та­ры доб­ра пад­рых­та­ва­лі­ся. Да­во­дзі­ла­ся не раз чуць ад спарт­сме­наў, што вы­сту­паць у та­кой ат­мас­фе­ры вель­мі кам­форт­на. Яшчэ раз ха­цеў бы пад­крэс­ліць: пе­ра­ка­на­ны ў па­спя­хо­вас­ці бу­ду­чых спа­бор­ніц­тваў ба­ту­тыс­таў пад­час Гуль­няў», — ад­зна­чыў у сва­ім кам­эн­та­рыі прэ­зі­дэнт тэх­ніч­на­га ка­мі­тэ­та Еў­ра­пей­ска­га гім­нас­тыч­на­га са­ю­за па скач­ках на ба­ту­це Ула­дзі­мір Зе­ман.

Са спар­тыў­на­га пунк­ту гле­джан­ня Ку­бак све­ту ў Мін­ску атры­маў­ся так­са­ма за­хап­ляль­ным і інт­ры­гу­ю­чым. На­прык­лад, у ін­ды­ві­ду­аль­ных скач­ках у фі­нал не змог ада­брац­ца адзін з лі­да­раў кі­та­ец Дон Дон, а ў жа­но­чым тур­ні­ры ў ба­раць­бе за ме­да­лі не пры­ня­лі ўдзел бе­ла­рус­кі.

Ад­нак на­шы спарт­сме­ны ста­лі пе­ра­мож­ца­мі ў сін­хрон­ных скач­ках, ся­род муж­чын «зо­ла­та» Куб­ка све­ту за­вая­ва­лі Ула­дзі­слаў Ган­ча­роў і Алег Раб­цаў, у жа­но­чым тур­ні­ры, па­ка­заў­шы ідэа­льнае вы­ка­нан­не скач­коў, пе­ра­мо­гу атры­ма­лі Ган­на Ган­ча­ро­ва і Ма­рыя Ма­ха­рын­ская.

Алім­пій­скі чэм­пі­ён Рыа-2016 Ула­дзі­слаў Ган­ча­роў стаў яшчэ і ўла­даль­ні­кам «брон­зы» ў ін­ды­ві­ду­аль­ных спа­бор­ніц­твах. На жаль, да­пус­ціў­шы па­мыл­ку, ён не змог зма­гац­ца за «зо­ла­та». «Сін­хрон­ную пра­гра­му з ма­ім парт­нё­рам па ка­ман­дзе Але­гам Раб­ца­вым ад­пра­ца­ва­лі доб­ра, а вось у ін­ды­ві­ду­аль­ным вы­ступ­лен­ні мне ха­це­ла­ся па­зма­гац­ца за больш вы­со­кія мес­цы на п'е­дэс­та­ле. Я да­пус­ціў гру­бую па­мыл­ку: на пра­мым эле­мен­це са­гнуў но­гі, за што суд­дзі зня­лі ба­лы», — рас­ка­заў Ула­дзі­слаў.

За­ла­ты ме­даль ін­ды­ві­дуаль­ных скач­коў у муж­чын за­ва­я­ваў ра­сій­скі ат­лет Мі­ха­іл Мель­нік, яго су­ай­чын­нік Анд­рэй Юдзін стаў дру­гім.

У жа­но­чых ін­ды­ві­ду­аль­ных скач­ках «зо­ла­та» ака­за­ла­ся ў кі­та­ян­кі Чжу Сю­э­ін, ра­сій­ская спарт­смен­ка Яна Паў­ла­ва вый­гра­ла ся­рэб­ра­ны ме­даль, на трэ­цюю пры­ступ­ку п'е­дэс­та­ла ўзня­ла­ся кі­та­ян­ка Лін Кван­кі.

За­раз у бе­ла­рус­кай ка­ман­ды не­вя­лі­кі ад­па­чы­нак, а ўжо 25 кра­са­ві­ка стар­туе чар­го­вы трэ­ні­ро­вач­ны збор.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Загаловак у газеце: Да­ля­цець да п'е­дэс­та­ла

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Класiкаў трэба ведаць…, Быў бы араты, будзе й прыганяты, Па малiну…

Эканоміка

«Мы выказалi прапановы, i нас пачулi». Як дзяржаўныя прэферэнцыi дапамагаюць падтрымаць суб'ектаў гаспадарання

«Мы выказалi прапановы, i нас пачулi». Як дзяржаўныя прэферэнцыi дапамагаюць падтрымаць суб'ектаў гаспадарання

У бiзнес-колах Гродзеншчыны лiчаць, што меры па падтрымцы эканомiкi з'явiлiся своечасова.