Вы тут

Раім схадзіць


Фестываль інтэлектуальнай кнігі, выстава «Яе справа», вясновы баль і адкрыты кубак па мотакросе — афіша "Звязды" з 1 па 7 красавіка.


Фестываль інтэлектуальнай кнігі "Pradmova"

Дзе: Ok16, вул. Кастрычніцкая, 16

Калі: з 4 па 7 красавіка

Колькі каштуе: бясплатна

Гэта каля сотні імпрэзаў, якія з 4 па 7 красавіка будуць нон-стоп адбывацца адразу на некалькіх пляцоўках культурнага хаба ОК16. Гэта кіпучы канцэнтрат паэзіі, прозы, кніжнага мастацтва і беларускага мыслення.

“Прадмова”, якой сёлета ўжо другі год, яднае ўсіх удзельнікаў літаратурнага працэсу: выдаўцоў, крытыкаў, пісьменнікаў, перакладчыкаў, дызайнераў і, вядома ж, чытачоў, зацікаўленых у якаснай кнізе. Выдаўцы і кнігарні разгарнуць на фэсце кірмаш, дзе можна набыць беларускія навінкі і бестсэлеры.

На фестываль у Мінск прыедзе фінска-эстонская пісьменніца і феміністка Софі Оксанен, расійскі пісьменнік Віктар Ерафееў, літоўскі паэт ды інтэлектуал Томас Венцлава. 6 красавіка на “Прадмове” дзіцячы дзень. Майстар-клас пра птушак, касцюмаваныя чытанні, а таксама цэлы забаўляльны міні-фэст для малых і дарослых з печывам і напоямі ў межах прэміі Цёткі. 

Лекцыі, майстар-класы, прэміі, выставы, спектаклі, дэгустацыі, літаратурная ноч і кінапаказы — на фэсце знойдуцца імпрэзы для аматараў усіх літаратурных жанраў.


Яе справа 

Дзе: «Корпус», пр-т Машэрава, 9

Калі: па 10 красавіка

Колькі каштуе: бясплатна

З чым сутыкаецца чалавек, які абірае непапулярны шлях? Як узнагароджваецца прафесійны выбар і шлях, заснаваныя ў большай ступені на асабістых упадабаннях, памкненнях і здольнасцях, чым на чаканнях грамадства і асяроддзя?

12 асабістых гісторый, расказаных удзельніцамі, i 36 фатаграфій перанясуць гледача на месцы працы гераінь з Мінска, Салігорска, Наваполацка і іншых гарадоў Беларусі. Сярод удзельніц — жанчыны такіх прафесій, як ствалавы падземны, ляснічы, электраманцёр, кіроўца-выпрабавальнік, мехатронік і іншыя.

«Яе справа» — гэта размова аб выбары, шляху і ўпэўненасці ва ўмовах хутказменлівага свету. Фотавыстава стала часткай праекта «Занятасць, прафесійная адукацыя і навучанне ў Беларусі». Праект фінансуецца Еўрапейскім саюзам.


Вясновы баль «Shpilka.wmn»

Дзе: Коттон, вул. Старажоўская, 15а

Калі: 6 красавіка ў 10:00

Колькі каштуе: 16 рублёў

Упершыню ў Беларусі — рэспубліканскі адукацыйны баль жаночай супольнасці Shpilka.Wmn: больш за 20 пляцовак пра моду, стыль, прыгажосць, парадак у доме і натхненне. На цэлы дзень Cotton Hall ператворыцца ў сапраўдны замак, у якім чакае сапраўдная гардэробная, сталовая, гасціныя для гутарак, дзе феі-чараўніцы раскрыюць усе таямніцы гэтых пакояў. Галоўная ўмова – абуць шпількі, а сукенка знойдзецца у нашай шафе сяброўкі – тут утульна размясціліся хросныя Папялушкі, гатовыя выканаць свой модны прысуд: макіяж, прычоска, сукенка! А яшчэ фотазоны, кэндзібар, дызайнерская кава, стыльнае шоу, зорныя госці і хэдлайнер урачыстасці навукі і прыгажосці – Ніка Болзан, блогер і першы беларускі намінант прэміі Mail.ru Lady 2018.

А самае галоўнае, у цябе з'явіцца выдатная магчымасць пазбавіцца старых рэчаў: арганізатары падтрымліваюць дабрачынныя праекты і будуць рады прыняць вопратку, якая можа быць камусьці вельмі патрэбна, кожны рубель з прададзенага білета пойдзе ў рахунак дабрачыннага фонду Белы Бусел.


Адкрыты кубак па мотакросе «MX Fighters Weekend 2019»

Дзе: г. Нясвіж, вул. Ленінская, 19

Калі: 6 красавіка ў 10:00

Колькі каштуе: бясплатна

Мотакрос (MX, MotoX) — гэта адзін з самых відовішчных відаў спорту, гэта спорт для сапраўдных аматараў вострых адчуванняў і экстрыму, які ўразіў ва ўсім свеце мільёны сэрцаў непрадказальнасцю зыходу гонак. Непадробнае абвастрэнне эмоцый не пакіне абыякавым нікога.

6 красавіка ў Нясвіжы больш за 100 прафесійных мотакросменаў будуць змагацца за прызавыя месцы і захопленыя воклічы гледачоў.

Усіх, акрамя атрымання неверагоднага задавальнення ад захапляльных гонак, будзе чакаць смачны фудкорт, добрая музыка ў выкананні дыджэяў, разнастайныя забавы як для дарослых, так і для дзяцей.


Серыя сустрэч. «Minsk Change Makers»

Фота: bo-promo.com

Дзе: «Корпус», пр-т Машэрава, 9, пам. 8

Калі: 2 красавіка ў 19:00

Колькі каштуе: бясплатна

Minsk Change Makers — гэта супольнасць людзей, для якіх важныя новыя знаёмствы і ажыўленыя абмеркаваннi. Для нас каштоўнасць сустрэч складаецца ў саміх зносінах, і для гэтага організатары прыдумалі такі фармат, дзе ёсць людзі, але няма сумных лекцый і доўгіх прэзентацый. Мы запрашаем цябе ў прастору адкрытага дыялогу з адзіным правілам: прыйшоў — не саромся! Знаёмся, кажы і слухай, спрачайся і абмяркоўвай.

Першы аўторак кожнага месяца мы выбіраем актуальную для Мінска тэму і запрашаем на сустрэчу ў культурны цэнтр «Корпус» усіх, хто ў ёй зацікаўлены.

2 красавіка з пяццю спікерамі і спiкеркамi мы пагаворым пра інклюзіўны горад, што такое інклюзія і навошта яна патрэбна.

Мы верым, што ў кожнай размове на Minsk Change Makers нараджаецца калі не ісціна, то ўжо сапраўды нешта ўнікальнае, новае і цікавае!


Цыкл Лекцый «Да Вінчы і страсці»

Дзе: Галерэя ДК, вул. Герцэна, 2А

Калі: 6 красавіка ў 16:00

Колькі каштуе: 40 рублёў

У маі 2019 года спаўняецца 500 гадоў з дня смерці Леанарда да Вінчы. Выдатная нагода пагаварыць пра вялікага фларэнтыйца. Вольга Харашылава прачытае новы эксклюзіўны аўтарскі курс, прысвечаны запалу да Вінчы. Тры лекцыі — тры вялікія страсці мастака.

6 красавіка 16.00 — Леанарда і Эрас:

Вольга Харашылава раскажа пра каханне ў эпоху да Вінчы, аб таемных месцах сустрэч з дзяўчынамі і «бардасамi», пра тое, як і хто кантраляваў маральнае аблічча людзей эпохі Рэнесансу. Мы даведваемся пра Салаi, Крэмоне і іншыя любоўныя запалы Леанарда і пра тое, як яны паўплывалі на яго творчасць.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.