Вы тут

“Іліяда” Гамера прагучала на еўрапейскім фестывалі на беларускай мове


Студэнты БДУ прадставілі Беларусь на Еўрапейскім лаціна-грэчаскім фестывалі (г. Ліён, Францыя). Гэта першы ўдзел беларусаў у міжнародным мерапрыемстве, прысвечаным антычнай літаратуры і культуры. Фестываль з'яўляецца штогадовым і аб'ядноўвае пяць кантынентаў.


Адначасова ў розных краінах дыстанцыйна арганізуецца публічнае чытанне твораў аднаго з антычных аўтараў (усе кіруюцца французскім часам), таксама рыхтуецца відэафільм для трансляцыі на фестывалі. У гэтым годзе ў розных краінах чыталі “Іліяду” Гамера. Дарэчы, падрыхтаваны студэнтамі БДУ фільм быў паказаны ў праграме першым.

Студэнты філалагічнага факультэта спецыяльнасці “класічная філалогія” запрасілі на масавае прачытанне школьнікаў сталічнай СШ № 66. У выкананні выкладчыкаў і будучых філолагаў-класікаў на старажытнагрэчаскай і беларускай мовах прагучалі ўрыўкі з I, VI і XXII песень “Іліяды” і адзін з самых эмацыянальных эпізодаў — “Спатканне Гектара з Андрамахай”.

У гэтым годзе ўдзельнікамі Еўрапейскага лаціна-грэчаскага фестывалю сталі студэнты і выкладчыкі з Оксфардскага, Каліфарнійскага, Франкфурцкага, Варшаўскага універсітэтаў і іншых ВНУ.

Еўрапейскі лаціна-грэцкі фестываль (Festival Européen Latin Grec de Lyon)  праводзіцца з 2005 года. Праграма мерапрыемства ўключае канферэнцыі, тэматычныя экспазіцыі ў музеях, спектаклі, кінапаказы, гульні, конкурсы, рэканструкцыі, спартыўныя мерапрыемствы. У мінулым годзе ва ўсім свеце чыталі “Метамарфозы” Авідзія.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.