Пошта ў сельскай мясцовасці — заўжды доўгачаканы сябар. Нітачка, якая звязвае аддаленыя маленькія вёскі з «вялікім светам». Як жа яна працуе ў Петрыкаўскім раёне? Аб гэтым «Звяздзе» расказала начальнік галоўнай касы Петрыкаўскага ўчастка паштовай сувязі Калінкавіцкага рэгіянальнага вузла паштовай сувязі Гомельскага філіяла РУП «Белпошта» Галіна Кніга.
— Рэарганізацыю раённага вузла паштовай сувязі мы перажылі добра. Ніводнае аддзяленне не закрылася, паколькі нашы паслугі моцна запатрабаваны. Адзіная страта — у кастрычніку перастала працаваць крама «Паштавічок» у Петрыкаве, бо яна аказалася нерэнтабельнай. А так у нас працуе 21 аддзяленне сельскага тыпу і тры — гарадскога, а таксама адзін перасоўны паштовы пункт.
З 2014 года мы запусцілі такую паслугу, як мотадастаўка. Паштальёны едуць па пракладзеным маршруце і дастаўляюць карэспандэнцыю ў адну вёску за другой. Нашы хлопцы раскідваюць лісты і газеты па абаненцкіх скрынях. Паколькі ў нас жыве шмат людзей сталага веку, то мы паспяхова вырашылі пытанне, як жа своечасова даставіць ім пенсіі. У вызначаны дзень яны ўсе збіраюцца ў мясцовай краме або, калі яе няма, у любым падыходзячым для гэтага месцы і атрымліваюць свае выплаты, а таксама робяць патрэбныя плацяжы. Дзякуючы нам ніхто не застанецца чымсьці абдзеленым. І гэта нас вельмі радуе.
Валяр'ян ШКЛЕННІК
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?