Вы тут

Затрыманы “гастралёры”, падазраваныя ў здзяйсненні серыі крадзяжоў


Супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку МУС сумесна з калегамі з Гродзенскай, Брэсцкай, а таксама Мінскай абласцей пры сілавой падтрымцы байцоў спецпадраздзялення “Алмаз” з доказамі злачынства пасля здзяйснення крадзяжу з кватэры ў Салігорску затрымалі двух удзельнікаў міжнароднай злачыннай групы. Пра гэта паведамляе сайт МУС.


Канфіскаваныя прылады злачынства, скрадзенае, прызнанні затрыманых, а таксама іншыя фактары даюць падставы сцвярджаць, што названыя асобы датычныя да здзяйснення каля 50 кватэрных крадзяжоў шляхам адціскання вокнаў ПВХ.

Злачынствы здзяйсняліся з чэрвеня 2018 года. Як правіла, зламыснікі выбіралі кватэры на першых паверхах дамоў, а таксама катэджы. У асноўным выкрадаліся грошы і ювелірныя ўпрыгажэнні. Пры першых вылазках злодзеі не грэбавалі біжутэрыяй, прадуктамі харчавання, касметыкай, адзеннем і абуткам.

Арэал крымінальнай дзейнасці распаўсюджваўся на населеныя пункты літаральна ўсіх абласцей краіны. Больш за ўсё “пацярпелі” Салігорск, Кобрын, Магілёў і Гродна. Характар ​​злачынстваў, іх цыклічнасць дазвалялі мліцыянерам разглядаць версію, што гэта справа рук так званых гастралёраў.

Раскрыццё серыі дадзеных злачынстваў знаходзілася на асабістым кантролі кіраўніцтва міліцэйскага ведамства. Была створана спецыяльная група, у склад якой увайшлі супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку МУС і тэрытарыяльных падраздзяленняў крымінальнага вышуку краіны. Быў праведзены вялікі аб'ём аператыўна-вышуковай, аналітычная работы з мэтай ўстанаўлення датычных асобаў.

Першыя “зачэпкі” атрымалі супрацоўнікі міліцыі Гродзеншчыны. Паводле аператыўнай інфармацыі, крадзяжы здзяйсняліся грамадзянінам Украіны, раней судзімым за аналагічныя злачынствы на радзіме, а таксама грамадзянінам Расіі. Перыядычна сабе ў памочнікі яны прыцягвалі кагосьці з шасцярых грамадзян Украіны (усе з 1983 па 1990 гады нараджэння).

Зламыснікі выконвалі строгія меры канспірацыі. Прыбывалі ў Беларусь з тэрыторыі Украіны ці Расіі розным транспартам, у тым ліку грамадскім або ўзятым напракат, а таксама пешшу. Сродкамі сувязі не карысталіся, для маскіроўкі пераапраналіся.

Следчымі органамі па дадзеных фактах распачаты крымінальныя справы па арт. 205 КК Рэспублікі Беларусь (крадзеж).

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.