Вы тут

Беларускі экспарт у 2018 годзе вырас на 15,3 працэнта да $33,7 млрд


Экспарт беларускіх тавараў у 2018 годзе вырас на 15,3 працэнта і дасягнуў $33,7 млрд у параўнанні з 2017 годам. Аб гэтым паведаміў сёння міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на пашыраным пасяджэнні калегіі ведамства, перадае БЕЛТА.


"Такім чынам, на фоне высокай базы 2017 года другі год запар нам удалося забяспечыць траекторыю росту, перавыканаць устаноўлены кіраўніком дзяржавы параметр прагнозу", - звярнуў ён увагу.

Уладзімір Макей адзначыў станоўчыя тэндэнцыі ў гандлі: у вартасным выражэнні прыбаўка склала $4,5 млрд, а амаль 60 працэнтаў прыросту забяспечана за кошт прадукцыі, якая не адносіцца да нафты, нафтапрадуктаў, угнаенняў. Апошняе сведчыць аб паляпшэнні таварнай структуры экспарту.

"Фізічныя аб'ёмы экспартных паставак неэнергетычных тавараў павялічыліся на 7 працэнтаў пры росце цэн на 5,8 працэнта. Прырост экспарту забяспечаны ва ўсе рэгіёны свету, - сказаў міністр. - Мы сталі набліжацца да пастаўленай на бягучую пяцігодку мэты па раўнамерным размеркаванні экспарту па трох ключавых напрамках. Пры скарачэнні долі ЕАЭС да 41,2 працэнта, удзельная вага краін ЕС павялічылася да 30,2 працэнта, астатніх краін - да 28,6 працэнта. Аднак гэтыя паказчыкі нікога не павінны расслабляць".

Па выніках 2018 года прырост экспарту забяспечылі 42 загранустановы, дапусцілі падзенне - 15. Заданні па экспарце тавараў не выканалі некаторыя галіны і рэгіёны.

У гандлі з Расіяй, Кітаем і Турцыяй Беларусь мае найбольшае адмоўнае сальда, таму на пасяджэнні плануецца выслухаць меркаванні беларускіх паслоў у гэтых дзяржавах, як пераадолець негатыўную тэндэнцыю.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пераможца «Жанчыны года-2018»: З трыма дзецьмі можа справіцца кожная пара

Пераможца «Жанчыны года-2018»: З трыма дзецьмі можа справіцца кожная пара

Тры гады таму прозвішча Трыкоза ўжо было на слыху.

Грамадства

Мэр Брэста Аляксандр Рагачук: Дзеці ў пясочніцах на касцях гуляць не будуць

Мэр Брэста Аляксандр Рагачук: Дзеці ў пясочніцах на касцях гуляць не будуць

Кіраўнік Брэсцкага гарвыканкама адмеркаваў рэзанансную тэму раскопак на тэрыторыі гета.

Культура

Як  мастак Май Данцыг ствараў свае карціны

Як мастак Май Данцыг ствараў свае карціны

Наватар, «шасцідзясятнік», ваяўнічы аптыміст — гэта ўсё пра яго.