Вы тут

Беларусь можа пастаўляць на рынак Індыі прадукты харчавання


Мы можам пастаўляць на рынак Індыі малако і згушчаныя вяршкі, а таксама рэпчатую цыбулю і іншыя прадукты харчавання.


І сапраўды, гэтая густанаселеная тэрыторыя з’яўляецца адной з перспектыўных краін для прасоўвання беларускага экспарту на рынкі краін далёкай дугі. Як адзначыў намеснік начальніка ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Нацыянальнага цэнтра маркетынгу МЗС Беларусі Яўген Русак, індыйская эканоміка займае шостае месца ў свеце па памеры ВУП (2,623 трыльёнаў долараў ЗША), а таксама 14-е месца сярод найбуйнейшых сусветных імпарцёраў.

Нягледзячы на той факт, што Індыя займае другое месца ў свеце па плошчы ворных зямель, на індыйскім рынку адзначаецца попыт на сельскагаспадарчыя тавары і прадукты харчавання. Сярод найбольш папулярнай прадукцыі, імпартуемай краінай, варта адзначыць раслінны алей, спірт, гарох сушаны, вада мінеральная і газіраваная, малако і вяршкі згушчаныя, лук рэпчаты, гародніна і сумесі кансерваваныя, а таксама іншыя прадукты. Разам з тым попыт адзначаецца і на такія тавары, як газетная папера, інсектыцыды, воцатная кіслата, гербіцыды, шрубы і балты з чорных металаў з разьбой, кампрэсары і іншыя.

У цэлым у 2020 годзе Індыя імпартавала больш за 4800 таварных пазіцый, пры гэтым наменклатура беларускага экспарту ў гэту краіну была прадстаўлена 188 найменнямі (для параўнання ў 2019 годзе — 158 тавараў). Тавараабарот нашай краіны і Індыі ў 2020 годзе склаў 575,6 мільёнаў долараў, што вышэй паказчыка 2016 года на 41,6 %.

Як падкрэслілі эканамічныя аналітыкі Нацыянальнага цэнтра маркетынгу МЗС нашай краіны, беларускія прадпрыемствы маюць усе шанцы не толькі замацаваць і нарасціць сваю прысутнасць на індыйскім рынку па прадукцыі, якая ўжо пастаўляецца, але і пашырыць пералік экспартных пазіцый.

Знешнегандлёвая палітыка Індыі ў цэлым вызначае свабодны характар экспартна-імпартных аперацый, пры гэтым існуе пералік асобных тавараў, аднесеных да катэгорыі забароненых да ўвозу, абмежаваных у абароце, і тавараў, гандаль якімі дазволены толькі дзяржаўным прадпрыемствам.

Для дэталёвага вывучэння рынку Індыі з мэтай вызначэння патэнцыялу выхаду і пошуку дзелавых партнёраў, неабходна разглядаць канкрэтны від прадукцыі з пункту гледжання дынамікі паставак, тэмпаў росту імпарту, тарыфнага рэгулявання, канкурэнтнага асяроддзя, а таксама кошту прадукцыі на рынку.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.