Вы тут

Цэны прыйдзецца злёгку адпусціць


Прынамсі, на працягу першых месяцаў года.

Як вядома, сёлета плануецца ўтрымаць інфляцыю ў межах 5 % гадавых. Гэтую задачу ніхто не адмяняў, але... Згаданы паказчык у першым паўгоддзі гэтага года прагназуецца рэгулятарам ужо вышэй запланаванага — на ўзроўні 2018 года, заявіў учора на брыфінгу журналістам старшыня праўлення Нацыянальнага банка Павел Калаур.


«Паводле ацэнак, інфляцыя ў першай палове года будзе перавышаць усталяваны на 2019 год мэтавы параметр па інфляцыі. Гэта звязана з тым, што негатыўны ціск з боку ўжо дзеючых часовых фактараў не знікне ў адно імгненне. Хоць паступова іх ўздзеянне будзе згасаць», — сказаў Павел Калаур. Адказваючы на пытанні журналістаў, ён адзначыў, што інфляцыя ў гэты перыяд можа быць «паблізу ўзроўню, які быў летась, з нейкімі нязначнымі адхіленнямі (крыху вышэй або крыху ніжэй). Інфляцыя па мінулым годзе склала 5,6 %, гэта значыць у першым паўгоддзі яна можа быць і 5,5 %, і 5,8 %», — сказаў старшыня праўлення Нацбанка.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.