Вы тут

Больш за 1 млрд рублёў было вернута летась з дапамогай Мінюста


Перавод адміністрацыйных працэдур «аднаго акна» ў электронны фармат і стварэнне шматфункцыянальных цэнтраў па аказанні паслуг. Падпісанне дагавораў аб узаемнай дапамозе па грамадзянскіх, эканамічных і крымінальных справах з Кувейтам, Індыяй і Ганконгам і змены ў закон аб дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці. Пра гэтыя і іншыя планы Міністэрства юстыцыі Беларусі, якое сёлета адзначае 100-годдзе, расказаў міністр Алег СЛІЖЭЎСКІ.


Адзін з асноўных момантаў работы ў 2018-м — прыняцце закона «Аб нарматыўных прававых актах», які ўступіў у сілу 1 лютага 2019-га. Гэты дакумент, у прыватнасці, рэгламентуе парадак публічнага абмеркавання праектаў нарматыўных прававых актаў, ажыццяўленне прававога маніторынгу (ацэнкі якасці заканадаўства і практыкі яго правапрымянення), а таксама прагназаванне наступстваў прыняцця нарматыўных актаў.

— Органам, якія былі ініцыятарамі прыняцця дакументаў, неабходна ў далейшым маніторыць, як нормы працуюць на практыцы. А да гэтага, яшчэ на стадыі распрацоўкі, — прааналізаваць магчымыя наступствы дзеяння нормаў, каб разумець, дзеля чаго мяняецца заканадаўства і ці трэба прымаць той ці іншы дакумент, — абазначыў Алег Сліжэўскі.

Ён таксама падвёў вынікі пяцігадовай дзейнасці органаў прымусовага выканання:

— Створаная сістэма выконвае ўскладзеныя на яе задачы. Калі ў 2013 годзе было 53,8 % дакументаў, выкананых у поўным аб'ёме (у тым ліку і па месцы працы даўжніка), то ўжо летась іх было 81,3 %.

Пры гэтым амаль удвая паменшылася колькасць спраў, якія вярталіся спагнанніку ў сувязі з немагчымасцю выканання, і ў некалькі разоў узрасла сума вернутых грошай: 300 мільёнаў рублёў у 2013-м і 1,1 мільярда рублёў — летась. У АРІП у мінулым годзе створаны сэрвіс, дзякуючы якому можна аплаціць запазычанасць па выканаўчым дзеянні. А рэестр запазычанасцяў пры Мінюсце штомесяц апрацоўвае больш за 35 мільёнаў запытаў.

Сярод меркаваных сёлета змен міністр назваў поўны пераход да электроннага выканаўчага вядзення і аўтаматызацыю інфармацыйнага абмену паміж усімі бакамі гэтага працэсу. А таксама заканадаўчую забарону супрацоўнікам аднаго і таго ж рыэлтарскага агенцтва адначасова прадстаўляць і пакупніка, і прадаўца.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

Як сапраўдныя мужыкі засвойваюць «жаночую» справу

У апошнія гады тэма раўнапраўя паміж мужчынамі і жанчынамі перажывае новую хвалю росквіту.

Культура

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Згадкі пра Аркадзя Куляшова

Гісторыя аднаго выступлення.