Вы тут

Вяртаць з-за мяжы выкрадзеных дзяцей стане прасцей


Такое меркаванне выказалі ўдзельнікі канферэнцыі пра дзеянне Канвенцыі аб грамадзянскіх аспектах міжнароднага выкрадання дзяцей. Гэтае мерапрыемства стала першым у Плане супрацоўніцтва на 2019 год паміж Міністэрствам юстыцыі Беларусі і Дзіцячым фондам ААН (ЮНІСЭФ) у Беларусі, які быў упершыню падпісаны сёння. Асаблівая ўвага ў Канвенцыі ўдзяляецца сямейнай медыяцыі і забеспячэнню добраахвотнага вяртання дзяцей. А калі справа даходзіць да суда, то перш чым прымаць рашэнне аб вяртанні дзіцяці, скрупулёзна ўлічваюцца працягласць, перыядычнасць, умовы і прычыны знаходжання малога ў краіне.


— Людзі становяцца ўсё больш мабільнымі, у выніку павялічваецца колькасць сямей, якія жывуць не ў краінах, дзе нарадзіліся. Расце і колькасць інтэрнацыянальных шлюбаў, якія, на жаль, таксама, часам, распадаюцца. У выніку з’яўляюцца выпадкі выкрадання бацькамі адзін у аднаго іх агульных дзяцей. Ахвяры ў гэтых сітуацыях найперш дзеці, якіх дарослыя ўцягваюць у свае канфлікты і вырываюць са звыклага асяродку, — абазначыў Алег СЛІЖЭЎСКІ, міністр юстыцыі Беларусі. — Канвенцыя аб грамадзянскіх аспектах міжнароднага выкрадання дзяцей — дастойны адказ сусветнага грамадства на гэты выклік. Дзякуючы ёй ужо вырашаны тысячы спраў аб выкраданні дзяцей ва ўсім свеце і папярэджаны іншыя выпадкі выкрадання.

Улічваючы штогадовае павелічэнне колькасці зваротаў грамадзян па пытаннях, якія датычацца дзеяння Канвенцыі, і вывучэнню міжнароднага вопыту дзеяння Канвенцыі, Мінюст прапануе шэраг змен у нацыянальнае заканадаўства. Мяркуецца, што яны будуць скіраваны на павышэнне эфектыўнасці прымянення Канвенцыі.

У прыватнасці, Грамадзянскі кодэкс прапануецца дапоўніць асобнай главой, якая будзе дэталёва рэгуляваць вытворчасці па разгляду заяў адносна вяртання дзіцяці. Палажэннямі гэтай главы будзе дэталёва ўрэгулявана працэдура вяртання малых, якіх адзін з бацькоў незаконна вывез у іншую краіну, пачынаючы ад парадку падачы заяў і іх разгляду да пераліку абставін, якія суду неабходна будзе азначыць у сваім рашэнні. Канвенцыяй устаноўлены тэрмін для прыняцця рашэння — шэсць тыдняў. У праекце закона такі тэрмін складае 42 дні з дня прыняцця судом заявы, уключаючы тэрмін на падрыхтоўку справы да судовага разбору, што дазволіць аператыўна разглядаць справы такой катэгорыі.

— Спадзяемся, што прыняцце гэтага законапраекта зробіць працэс стане яшчэ больш дакладным і зразумелым. Колькасць спрэчак пра дзяцей, якія немагчыма вырашыць у межах адной дзяржавы пастаянна ўзрастае, таму так важна ўзаемадзеянне ў межах Канвенцыі, — падкрэсліла Вера КРУГАВА, суддзя судовай калегіі па грамадзянскіх справах Вярхоўнага суда Беларусі. — У грамадзянскім заканадаўстве замацаваны прынцып прыярытэтнага выкарыстання палажэння міжнароднага дагавора, якім кіруюцца суды пры разглядзе заяў аб вяртанні дзяцей. Рэалізацыя Канвенцыі дазваляе гранічна звузіць прастору самавольства бацькоў, асабліва тых, хто мае рознае грамадзянства.

Прымаючы рашэнне, суды ўлічваюць такія моманты, як працягласць і перыядычнасць, умовы і прычыны знаходжання дзіцяці ў дзяржаве і пераезд сям’і ў гэту краіну. Прымаюцца да ўвагі таксама нацыянальнасць малога, веданне мовы, сямейныя і сацыяльныя сувязі дзіцяці ў дзяржаве.

— Інтэрнацыянальныя шлюбы даюць магчымасць дзецям лепш спазнаць розныя культуры, атрымаць добрую адукацыю, аднак калі бацькі не знаходзяць агульную мову — гэта пагроза для дзіцяці, — заўважыў Рашэд Мустафа САРВАР, прадстаўнік Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЭФ) у Беларусі. — Сённяшняе падпісанне Плана супрацоўніцтва — толькі пачатак. Мы будзем працаваць над сістэмай аказання паслуг непаўналетнім і ўдасканаленнем яе ў інтарэсах дзіцяці.

Прадстаўнік ЮНІСЭФ дадаў, што ў межах альтэрнатыўнага правасуддзя лепш ствараць умовы, каб непаўналетнія заставаліся ў грамадстве, а не траплялі за злачынствы ў закрытыя ўстановы. І медыяцыя якраз спрыяе ажыццяўленню гэтай ідэі.

Беларусь далучылася да Канвенцыі ў 1998 годзе, дакумент дзейнічае ў больш як 100 краінах свету.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Культура

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Алесь Родзім: Рабілі «афармілаўку» для калгасаў, вярталіся ў свае падвалы і працягвалі маляваць

Беларускаму складніку Тахелеса прысвечаны арт-фестываль «Міфалагема тысячагоддзя», што адкрыўся ў прасторы Ок16 15 жніўня.

У свеце

Як развіваецца глабальнае супрацьстаянне ЗША і Кітая?

Як развіваецца глабальнае супрацьстаянне ЗША і Кітая?

Супярэчнасці ў адносінах паміж Вашынгтонам і Пекінам абвастраюцца, і іх можна смела называць гандлёвай вайной.

Грамадства

Якім павінен быць вучэбны дапаможнік у ХХІ стагоддзі?

Якім павінен быць вучэбны дапаможнік у ХХІ стагоддзі?

З 50 выданняў, якія павінны з'явіцца на школьных партах да 1 верасня, 48 ужо надрукаваныя.

Здароўе

Якія аперацыі беларускія афтальмолагі робяць пры катаракце, глаўкоме і іншых хваробах вачэй

Якія аперацыі беларускія афтальмолагі робяць пры катаракце, глаўкоме і іншых хваробах вачэй

Экзапратэзаванне арбіты не робіцца больш ні ў адной з краін СНД.