Вы тут

Каб пазбегнуць глабальнай катастрофы, трэба есці менш мяса і цукру?


У Лонданскім універсітэце прыйшлі да высновы, што людзі павінны змяніць свой рацыён харчавання і метады вытворчасці ежы, каб пазбегнуць катастрафічных наступстваў для Зямлі і заўчаснай смерці мільёнаў чалавек.


На думку навукоўцаў, чалавецтва павінна спажываць удвая менш чырвонага мяса і цукру, а таксама есці ў два разы больш гародніны, садавіны і арэхаў. Цяпер галадаюць амаль мільярд чалавек, а яшчэ два мільярды харчуюцца няправільна, што павялічвае захворванні на рак, атлусценне, дыябет і стварае шматлікія парушэнні ў сардэчна-сасудзістай сістэме. Штогод з-за хвароб, звязаных з нездаровай дыетай, паміраюць да 11 мільёнаў чалавек.

Англійскія навукоўцы лічаць, што пракарміць 10 мільярдаў чалавек у 2050 годзе, а таксама знізіць негатыўнае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе можна толькі з дапамогай радыкальных змяненняў у харчовай сістэме. Так, на іх думку, кожны чалавек не павінен ужываць больш за 14 грамаў чырвонага мяса і больш за 250 грамаў малочных прадуктаў штодзень. Даследчыкі пішуць, што гэта зменшыць выкіды метану ў атмасферу, а таксама скароціць плошчы высечкі лясоў пад пашы.

Аднак у снежні ў СМІ прайшлі публікацыі, у якіх іншыя навукоўцы лічаць, што пераход на вегетарыянскую дыету і адмова ад мяса не толькі не паменшыць негатыўнае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе, але нават узмоцніць яго за кошт распаўсюджвання сельскагаспадарчых угоддзяў.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.