Вы тут

Хто з дзяцей знаходзіцца ў небяспецы?


Палажэнне аб парадку прызнання дзяцей у сацыяльна небяспечным становішчы зацверджана Пастановай Савета Міністраў ад 15 студзеня № 22. Адпаведная інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.


У прыватнасці, дакументам устаноўлены крытэрыі і паказчыкі, па якіх дзіця трапляе ў катэгорыю «сацыяльна небяспечнае становішча». Сярод іх незабеспячэнне бацькамі асноўных жыццёвых патрэб дзіцяці (калі тыя пакідаюць яго без ежы, перашкаджаюць атрымліваць абавязковую агульную базавую адукацыю (у любой форме), сістэматычна не выконваюць рэкамендацыі медработнікаў па дыягностыцы, лячэнні і (або) медыцынскай рэабілітацыі дзіцяці, што пагражае яго жыццю і здароўю і г. д.); незабеспячэнне бацькамі нагляду за паводзінамі дзіцяці і яго ладам жыцця, з прычыны чаго яно здзяйсняе правапарушэнні; амаральны лад жыцця бацькоў, злоўжыванне сваімі правамі і (або) жорсткае абыходжанне з дзіцем, у сувязі з чым ёсць небяспека для жыцця і (або) здароўя дзіцяці.

Таксама Палажэннем рэгулюецца парадак выяўлення дзяцей асобамі, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, парадак правядзення сацыяльнага расследавання (вывучэнне становішча і абследаванне ўмоў жыцця і выхавання дзіцяці); парадак прыняцця рашэння аб прызнанні факту, што дзіця знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, кантроль за яго выкананнем і абскарджанне такога рашэння.

Дакумент уступае ў сілу з 1 лютага 2019 года. Рашэнні аб прызнанні дзяцей у сацыяльна небяспечным становішчы, прынятыя да ўступлення ў сілу гэтай пастановы, падлягаюць перагляду на працягу шасці месяцаў пасля ўступлення дакумента ў сілу.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.