Вы тут

Чым адрозніваецца «косць» ад «косткі»?


«Час­та чую вы­раз «вскрытие по­ка­жет», і ў рус­кай мо­ве ён мя­не зу­сім не бян­тэ­жыць, — пі­ша спа­да­ры­ня Ма­рыя Хма­ра, — а вось у бе­ла­рус­кай... Ці пра­віль­на ка­заць, што «па­ка­жа ўскрыц­цё»?


І яшчэ дзве прось­бы з та­го ж кан­вер­та: рас­тлу­мач­ыць, чым ад­роз­ні­ва­ец­ца «косць» ад «кост­кі» і што азна­чае ба­бу­лі­на «дзень ада дня»?

Як заўж­ды, на моў­ныя пы­тан­ні чы­та­чоў ад­каз­ва­юць стыль­рэ­дак­та­ры «Звяз­ды» Алесь Са­ла­ме­віч і Леў Глу­шыц­кі.

1. Тое, што па-рус­ку на­зы­ва­ец­ца вскрытие (у ме­ды­цын­скім сэн­се), у бе­ла­рус­кай лі­та­ра­тур­най мо­ве і ме­ла, і мае наз­ву ана­та­ма­ван­не (ад дзея­сло­ва ана­та­ма­ваць). Ме­на­ві­та гэ­тыя сло­вы мы і ра­і­лі б да вы­ка­ры­стан­ня. Што да зга­да­на­га чы­тач­кай ус­крыц­ця, то яно з'я­ві­ла­ся пад уплы­вам рус­кай мо­вы і, на жаль, на­ват «пра­пі­са­ла­ся» ў не­ка­то­рых слоў­ні­ках.

2. Сло­вы косць і кост­ка ма­юць у на­шай мо­ве роў­ныя пра­вы. Але трэ­ба ве­даць і пра ад­роз­нен­ні. У ана­то­міі пры­ня­ты тэр­мін косць. Та­му, пі­шу­чы аль­бо раз­ва­жа­ю­чы на ме­ды­цын­скую тэ­ма­ты­ку, трэ­ба вы­ка­рыс­тоў­ваць гэ­тае сло­ва. Ад­роз­нае ад яго кост­ка вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца ў вы­пад­ках, якія не па­тра­бу­юць тры­мац­ца тэр­мі­на­ло­гіі аль­бо ка­лі га­вор­ка ідзе не пра ча­ла­ве­чыя кос­ці. Пры­га­да­ем, на­прык­лад, Ку­па­ла­ву «Паў­лін­ку»: Дык ча­го ж ты, ту­дэ­ма-сю­дэ­ма, не­свян­цо­ная кост­ка, рас­сеў­ся, як у сва­ёй ха­це!

Тут вар­та яшчэ звяр­нуць ува­гу на ўстой­лі­выя вы­ра­зы. На­прык­лад, сла­но­вая косць (а не кост­ка), ску­ра ды кос­ці (а не кост­кі), але: як кост­ка ў гор­ле (а не косць).

3. Сло­ва дзень у на­шай мо­ве ўжы­ва­ец­ца ў шмат­лі­кіх вы­ра­зах. Мно­гія з іх па­доб­ныя да рус­кіх ад­па­вед­ні­каў: дзень за днём і дзень ада дня (з кож­ным днём, па­сту­по­ва), з дня на дзень ('у са­мы блі­жэй­шы час') і г. д. Але ёсць і ці­ка­выя вы­пад­кі, ка­лі ў дзвюх мо­вах мо­гуць вы­ка­рыс­тоў­вац­ца ад­роз­ныя ва­ры­ян­ты:

  • в один день (зра­біць неш­та) — за адзін дзень, аб дзень;
  • в один прек­рас­ный день — ад­на­го ра­зу, ад­на­го дня, ад­ной­чы;
  • день-день­ской — ца­лют­кі (цэ­лы) дзень, з ра­ні­цы да ве­ча­ра;
  • изо дня в день — дзень пры дні, дзень у дзень;
  • на днях — гэ­ты­мі дня­мі (ка­лі га­вор­ка пра мі­ну­лае, ужы­ва­ец­ца сло­ва на­до­ечы).

У аба­ро­ну слоў

У На­ва­год­дзе ў су­вя­зі са шмат­лі­кі­мі свя­та­мі не раз га­ва­ры­ла­ся і пі­са­ла­ся пра ад­праў­лен­не і ўру­чэн­не паш­то­вак. Тэ­ма як быц­цам доб­ра вя­до­мая, і ўсе сло­вы, якія мы вы­ка­рыс­тоў­ва­ем, зда­ва­ла­ся б, пры­выч­ныя. Але ад­но з іх апош­ні­мі га­да­мі ўсё ж крыў­дзяць: кан­верт, які доў­гія дзе­ся­ці­год­дзі слу­жыў нам ве­рай і праў­дай, сён­ня час­ця­ком за­мя­ня­юць ва­ры­ян­там ка­пэр­та, хоць ра­біць гэ­та на­ўрад ці вар­та, бо кан­верт (у та­га­час­ным на­пі­сан­ні кан­вэрт) фік­са­ваў­ся яшчэ ў да­рэ­фор­мен­ных (да 1933 го­да) слоў­ні­ках. Ёсць гэ­та сло­ва і ў тво­рах кла­сі­каў на­шай лі­та­ра­ту­ры. Та­му ка­рыс­тай­ма­ся ім без су­мнен­няў!

Выбар рэдакцыі

Здароўе

​Як абараніць сябе ад кардыялагічных праблем у халодны перыяд?

​Як абараніць сябе ад кардыялагічных праблем у халодны перыяд?

Менавіта зімой павялічваецца колькасць інфарктаў і павышаецца артэрыяльны ціск.

Культура

Успаміны пра Яўгенію Янішчыц

Успаміны пра Яўгенію Янішчыц

Піша Зіновій Прыгодзіч.

Грамадства

У 2023 годзе з'явяцца квоты на рабочыя месцы для людзей з інваліднасцю

У 2023 годзе з'явяцца квоты на рабочыя месцы для людзей з інваліднасцю

У Беларусі на сённяшні дзень звыш 570 тысяч чалавек маюць інваліднасць.

Грамадства

АЭС у Астраўцы гатова да імітацыі работы ядзернага рэактара

АЭС у Астраўцы гатова да імітацыі работы ядзернага рэактара

Першы энергаблок Беларускай АЭС гатовы на 95 %, другі — на 70 %.