Вы тут

Тэст: наколькі вы «экасвядомыя»?


Падводзім вынікі нашай апошняй апытанкі, але не заканчваем інтэрактыў з чытачамі на экалагічную тэму.


Першае пытанне, на якое мы прапаноўвалі адказаць наведвальнікам нашага інтэрнэт-рэсурсу, датычылася ўвядзення грашовай адказнасці для тых, хто не сартуе смецце. Большасць рэспандэнтаў (дзве траціны) аказаліся людзьмі разважлівымі, якія не прывыклі сячы з-за пляча. Яны прапануюць фармат своеасаблівага негалоснага кантракта: спачатку трэба паставіць у кожным двары дастатковую колькасць кантэйнераў для раздзельнага збору адходаў і толькі пасля гэтага пачынаць распрацоўваць штрафныя санкцыі. Галасы тых, хто выступае за ідэю спаганяць грошы з тых, хто выкідвае ўсё ў адзін кантэйнер, і тых, хто так не робіць, падзяліліся прыкладна пароўну. Але ад агульнай колькасці яны набралі па адной шостай.

Восемдзесят працэнтаў апытаных лічаць, што тых, хто сартуе смецце, трэба заахвочваць, у тым ліку і матэрыяльна. Рэшта спадзяецца на альтруізм і свядомасць людзей.

Але якую ж сыравіну здаюць беларусы? Большасць займаецца традыцыйнымі відамі смецця — макулатурай, поліэтыленам і пластыкавымі бутэлькамі, ломам чорных і каляровых металаў, а таксама адпрацаванымі ртутнымі лямпамі і батарэйкамі. Праўда, з топ-ліста нечакана выпала шклатара. Толькі 15 % апытаных ідуць са слоікамі і бутэлькамі ў прыёмны пункт. Цікава, што тут паўплывала? Тое, што вытворцы шырока выкарыстоўваюць пластыкавыя бутэлькі? Зусім мала галасоў, амаль на мяжы статыстычнай памылкі, сабралі зношаныя шыны, тэкстыль, бытавая тэхніка і адпрацаванае масла. Так што, здаецца, ёсць у якім кірунку працаваць на ніве экалагічнай асветы.

Дзве траціны апытаных жывуць у вялікіх гарадах — гэта Мінск або абласныя цэнтры. Дзесяць працэнтаў — у вёсцы. Рэшта жыве ў невялікім горадзе або пасёлку. Пяцідзесяці пяці працэнтам людзей, якія запоўнілі анкету, споўнілася ад 30 да 45 гадоў. Прыкладна чвэрць удзельнікаў маладзейшая за 30 гадоў, яшчэ столькі ж знаходзяцца ва ўзросце ад 45 да 60.

Нечаканыя вынікі апытанкі, сапраўды. А мы працягваем інтэрактыўны праект з нашымі чытачамі «Крокі да экалогіі», да якога з задавальненнем далучылася рэдакцыя часопіса «Родная прырода». Разам з калегамі мы падрыхтавалі цікавы тэст, адказаўшы на пытанні якога можна даведацца, наколькі мы «экасвядомыя».

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.