Вы тут

Пасажыр легкавіка загінуў у ДТЗ пад Слуцкам


Легкавы аўтамабіль сутыкнуўся з грузавіком пад Слуцкам, загінуў пасажыр легкавушкі. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Следчым камітэце.


Лабавое сутыкненне грузавога аўтамабіля і "Джылі" адбылося сёння днём. "У выніку ДТЗ пасажыр легкавога аўтамабіля памёр, яшчэ двое пасажыраў і кіроўца "Джылі" атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Ім аказваецца медыцынская дапамога", - праінфармавалі ў СК.

Следча-аператыўная група з прыцягненнем супрацоўнікаў ДАІ і спецыялістаў УДКСЭ па Мінскай вобласці працуе на месцы здарэння. Для аказання практычнай дапамогі да месца сутыкнення выбылі следчыя цэнтральнага апарата, якія спецыялізуюцца на расследаванні ДТЗ, і перасоўная крыміналістычная лабараторыя Следчага камітэта.

Праводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні, у тым ліку агляд месца здарэння.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.