Вы тут

Учора пад Смаленскам у страшным ДТЗ загінулі дзве беларускі


Учора, 17 снежня, каля 17 гадзін на 374-м кіламетры трасы "Масква-Мінск" у Смаленскім раёне, 55-гадовы кіроўца на "Фіят", які рухаўся з боку Масквы ў бок Мінска, на вялікай хуткасці не справіўся з кіраваннем, вылецеў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з "Мэрседэсам", якім кіраваў 38-гадовы вадзіцель.


Пасля гэтага "Фіят" сутыкнуўся яшчэ з адным "Мэрсэдэсам", які рухаўся ў сустрэчным напрамку, якім кіраваў 31-гадовы вадзіцель.

У выніку аварыі 65-гадовая і 58-гадовая жанчыны, пасажыркі "Фіят" загінулі на месцы ДТЗ, кіроўца "Фіят" шпіталізаваны ў медустанову.

Як паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Расіі, загінулыя жанчыны і пацярпелы мужчына - грамадзяне Беларусі. Пасольства прадпрымае меры па інфармаванні іх сваякоў.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.