Вы тут

Мясніковіч: Электраэнергію для ацяплення неабходна ўлічваць пакватэрна


Пакватэрны ўлік электрычнай энергіі, якая выкарыстоўваецца для ацяплення, неабходна будзе арганізаваць у жыллёвым фондзе Беларусі, заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч сёння на сустрэчы з калектывам ААТ "МАПІД", перадае БЕЛТА.


Будаўнічы комплекс краіны нацэлены на пераважнае ўзвядзенне жылля з выкарыстаннем электраэнергіі для мэт ацяплення. "Электразабеспячэнне будзе вырашаць таксама пытанні цеплазабеспячэння з улікам дастатковай магутнасці атамнай станцыі, - сказаў Міхаіл Мясніковіч. - Павінен быць індывідуальны ўлік, на кожную кватэру, для гэтага спатрэбяцца адпаведныя разводкі і г.д. Каб чалавек рэгуляваў ацяпленне не фортачкай, а спецыяльным прыборам і плаціў у залежнасці ад таго, колькі ён спажывае электраэнергіі на гаспадарча-бытавыя мэты і на патрэбы ацяплення". 

Гэта задача, на думку старшыні Савета Рэспублікі, асабліва актуальная для МАПІДа - буйнейшай у краіне будаўнічай арганізацыі, якая да гэтага часу ўзвяла больш за палову ўсяго жылфонду Мінска. "МАПІД укладвае дастатковы аб'ём сродкаў у сваё развіццё і мае сур'ёзныя перспектывы. Галоўная каштоўнасць - гэта кадры арганізацыі, у тым ліку высокакваліфікаваныя рабочыя, - адзначыў Міхаіл Мясніковіч. - Гэта прадпрыемства можа прыбавіць у сваім развіцці за кошт таго, што яму будуць прадастаўляцца пляцоўкі ў горадзе і павялічыцца аб'ём будаўніцтва камерцыйнага жылля, якое будзе рэалізоўвацца на рыначных прынцыпах. Гэта дазволіць яшчэ больш мінімізаваць накладныя расходы і такім чынам палепшыць эканоміку прадпрыемства, адбіцца на пытаннях стабільнасці цэн на квадратныя метры".

  • Першы ў краіне шматкватэрны дом з электрычным ацяпленнем плануюць пабудаваць у Мінску. У існуючым жылфондзе краіны, на думку Міхаіла Мясніковіча, неабходны пакватэрны ўлік усіх відаў энергарэсурсаў, у тым ліку цеплазабеспячэння. 
  • У час сустрэчы ўзнімалася пытанне будаўніцтва дома для работнікаў бударганізацыі, якія стаяць на чарзе маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Такі дом плануецца пабудаваць у Фрунзенскім раёне. З дакладам выступіў кіраўнік адміністрацыі гэтага сталічнага раёна Арцём Цуран. Міхаіл Мясніковіч нагадаў аб неабходнасці павышэння ўзроўню занятасці насельніцтва ў эканоміцы, стварэнні новых рабочых месцаў.
  • У структурных падраздзяленнях ААТ "МАПІД" працуюць звыш 6,2 тыс. чалавек, якія забяспечваюць увесь цыкл будаўніцтва - ад праектавання да здачы аб'ектаў у эксплуатацыю.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.