У некаторых выпадках у чалавека няма іншага выйсця, акрамя як пасяліцца ў доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў. Хто туды можа трапіць і на якіх умовах? Адказвае намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Аляксандр РУМАК.
Хто мае права на сацыяльнае абслугоўванне ў дамах-інтэрнатах для састарэлых і інвалідаў?
Пасяленне ў дамы-інтэрнаты для састарэлых і інвалідаў ажыццяўляецца і сацыяльныя паслугі ў іх могуць аказвацца грамадзянам Беларусі, замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, якія дасягнулі ўзросту, што дае права на пенсію па ўзросце на агульных падставах, з'яўляюцца інвалідамі І і ІІ групы, маюць патрэбу ў пастаянным староннім доглядзе або старонняй дапамозе, бытавым абслугоўванні і медыцынскай дапамозе.
Для адзінокіх інвалідаў І і ІІ групы і грамадзян, якія дасягнулі 65-гадовага ўзросту, пражыванне ў дамах-інтэрнатах і сацабслугоўванне ў іх бясплатнае. Названым грамадзянам пенсія выплачваецца ў памеры 10 %, але не менш за 20 % мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце. Удзельнікам і інвалідам Вялікай Айчыннай вайны пенсіі выплачваюцца ў памеры не менш за 25 % і не менш за 20 % мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце. Астатняя частка пенсіі застаецца ў распараджэнні Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.
У якіх выпадках трэба плаціць за пражыванне ў доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў агульнага тыпу?
Існуе некалькі формаў пражывання ў дамах-інтэрнатах. Інваліды І і ІІ групы і адзінокія пажылыя грамадзяне, якія не маюць працаздольных членаў сям'і, абавязаных па законе іх утрымліваць, пасяляюцца ў дамы-інтэрнаты на дзяржаўнае забеспячэнне.
На платных умовах пасяляюцца наступныя катэгорыі грамадзян:
— якія маюць асоб, абавязаных па закону іх утрымліваць;
— якія атрымліваюць пенсію з іншых дзяржаў у адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі (пагадненнямі), заключанымі Рэспублікай Беларусь;
— якія не дасягнулі ўзросту 65 гадоў, за выключэннем інвалідаў І і ІІ групы;
— тыя, чыё жыллё, што належыць ім на праве ўласнасці, было адчужанае па дагаворах дарэння, куплі-продажу на працягу 5 гадоў, што папярэднічаюць дню падачы заявы аб пасяленні ў доме-інтэрнаце, або пасля падачы такой заявы і да дня пасялення, а таксама пры адчужэнні жылля ці здачы яго па дагаворы найму жылога памяшкання падчас пражывання грамадзян у стацыянарнай установе;
— тыя, хто пасяляецца ў аддзяленне павышанай камфортнасці;
— пры кароткатэрміновым пражыванні.
Падрыхтавала Святлана БУСЬКО
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.