Вы тут

Беларусь упершыню наведае дэлегацыя Саюза моладзі Узбекістана


Гэты візіт у нашу краіну пройдзе з 14 па 17 снежня.


БРСМ і Саюз моладзі Узбекістана плануюць пачаць доўгатэрміновае міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы рэалізацыі сумесных міжнародных праектаў.

Арганізацыі ўжо маюць досвед удзелу ў сумесных праектах Маладзёжнага савета Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Менавіта на пасяджэнні МС ШАС у Ціндао (КНР) летам бягучага года першы сакратар Цэнтральнага камітэта ГА “БРСМ” Дзмітрый Варанюк ініцыяваў падпісанне пратакола аб намерах паміж СМУ і БРСМ, які паклаў пачатак міжнародным адносінам у галіне маладзёжнага супрацоўніцтва. Там жа бакі дамовіліся аб далейшым умацаванні ўзаемадзеяння і наступным падпісання мемарандума аб супрацоўніцтве.

Плануецца, што ў ходзе двухдзённага візіту прадстаўнікі узбекскай дэлегацыі азнаёмяцца з дзейнасцю ГА "БРСМ", прапрацуюць сумесныя праекты на бліжэйшую перспектыву, наведаюць гістарычныя і культурныя месцы Рэспублікі Беларусь.

Візіт адбудзецца ў рамках рэалізацыі дарожнай карты развіцця супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Узбекістан.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.