Вы тут

У жыхара Гродна выманілі 11 тысяч долараў


43-гадовы работнік аднаго з будаўнічых таварыстваў звярнуўся ў Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэта з заявай. У пачатку восені ён стаў атрымліваць праз інтэрнэт паведамленні ад кампаніі Suреr bіnаrу, якая прапаноўвала заробак на правядзенні бінарных апцыёнаў з фіксаваным памерам даходу. Спачатку гродзенец адмаўляўся ад супрацоўніцтва, але прадстаўнікі кампаніі паабяцалі яму падваенне ўкладзеных сродкаў і пераканалі зрабіць укладанні. У выніку мужчына пералічыў кампаніі звыш 11 тысяч долараў ЗША, для чаго ўзяў крэдыты ў банках і залажыў уласны аўтамабіль.


Калі ён паспрабаваў вывесці 20 тысяч долараў, якія нібыта знаходзіліся ў яго на рахунку, у кампаніі запатрабавалі пералічэння яшчэ некалькіх тысяч долараў. Калі мужчына адмовіўся выканаць гэтае патрабаванне, з ім перасталі выходзіць на сувязь.

Следчым камітэтам была распачата крымінальная справа па факце завалодання маёмасцю шляхам падману ў асабліва буйным памеры (ч. 3 арт. 209 КК Рэспублікі Беларусь).

Пры высвятленні абставін злачынства было ўстаноўлена, што пацярпелы пералічваў свае грашовыя сродкі ў Чэшскую Рэспубліку. Пры гэтым да таго, як пералічыць грошы, ён не азнаёміўся з інфармацыяй, якая ёсць у інтэрнэце, адносна кампаніі Suреr bіnаrу, дзе сказана, што паслугі гэтай кампаніі з'яўляюцца чыстай вады ашуканствам, і грамадзяне ўжо не адной краіны сталі яе ахвярамі.

Як заўважылі ў Следчым камітэце, нягледзячы на неаднаразовыя папярэджанні праваахоўных органаў, людзі ў пагоні за звышпрыбыткамі працягваюць рабіць фінансавыя аперацыі, не прытрымліваючыся самых элементарных правілаў бяспекі.

Сяргей КУЛАКОЎ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.