Вы тут

«Песня года Беларусі» фінішуе ў снежні


У тэлевізійным канцэрце «Песня года Беларусі — 2018», па традыцыі складзеным з песень айчынных выканаўцаў, якія цягам усяго года найчасцей гучалі ў радыёэфіры і з'яўляліся лідарамі ратацыі, упершыню возьмуць удзел вядомыя дыджэі з вядучых радыёстанцый нашай краіны. 7 снежня ў Палацы Рэспублікі яны стануць сувядучымі канцэрта і будуць працаваць з артыстамі ў закуліссі. Тэлеверсію «Песні года Беларусі» канал АНТ прапануе гледачам 25 снежня.


Кож­ны ўдзель­нік атрым­лі­вае  па­мят­ны дып­лом фес­ты­ва­лю.

У спісе ўдзельнікаў — каля 30 артыстаў і калектываў, сярод якіх NavіBand і «Без Білета», Іна Афанасьева і Алена Ланская, Ларыса Грыбалёва, Аляксей Хлястоў, Тэа, Герман і многія іншыя. Спецыяльным госцем фестывалю стане расійскі спявак Аляксей Глызін.

Дарэчы, вялікі музычны фестываль пад назвай «Песня года Беларусі» ладзіцца ўжо 13 гадоў на буйных пляцоўках нашай краіны. Прычым праходзіць ён не толькі ў сталіцы: так, у 2016 і 2017 гадах зборныя канцэрты папулярных выканаўцаў праходзілі ў Маладзечне, сёлета — у Наваполацку.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.