26 лістапада грамадскае аб'яднанне ”Радзіслава” (Прытулак для жанчын і іх дзяцей, якія пацярпелі ад гвалту) адкрыла выставу ”Традыцыйныя каштоўнасці” ў Галерэі ”Ў”. Паводле афіцыйнай статыстыкі, кожная трэцяя беларуска жыве ў сітуацыі фізічнага, псіхалагічнага або эканамічнага гвалту. Штогод трэцяя частка ўсіх цяжкіх злачынстваў у Беларусі - гэта забойства, учыненыя ў сям'і.
У межах выставы адбылася прэзентацыя фрагмента дакументальнага спектакля ”Родныя людзі?” (лабараторыя сацыяльнага тэатра ЕCLAB). Гісторыі, пра якія расказваецца ў спектаклі, заснаваныя на інтэрв'ю з жанчынамі, якія перажылі хатні гвалт, нейкі час жылі ў Прытулку, прайшлі рэабілітацыю з псіхолагамі і здолелі (ці не здолелі) ўладкаваць сваё жыццё пасля сыходу ад агрэсара. Казаць праўду пра гвалт у блізкіх адносінах - гэта складаны, але важны крок на шляху да ацалення. “Родныя людзі” – спектакль, які дае голас не толькі пацярпелым, але і стварае прастору для абмеркавання гэтай праблемы.
Нагадаем, што выстава “Традыцыйныя каштоўнасці” і мерапрыемтсвы ў яе падтрымку праходзяць у межах міжнароднай кампаніі “16 дзён актыўных дзеянняў супраць гендарнага гвалту”.
Наведаць выставу можна да 3 снежня з 12.00 да 20.00 у Галерэі “Ў”.
18-19 снежня ў прасторы Moving Art Factory (Куйбышава, 22, паверх 6) можна ўбачыць спектакль “Родныя людзі?” цалкам.
Таццяна ТКАЧОВА, фота аўтара
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?