Вы тут

Прэзідэнт Азербайджана сустрэўся з паслом Беларусі


Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў 14 лістапада сустрэўся з паслом Беларусі ў гэтай краіне Генадзем Ахрамовічам. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў беларускай дыпмісіі.


"Падчас размовы абмеркаваны пытанні стану і перспектыў развіцця двухбаковых адносін у розных галінах, а таксама маючы адбыцца візіт (у Беларусь. - рэд.) Прэзідэнта Азербайджана ў лістападзе бягучага года", - распавялі ў пасольстве.

Кіраўнік азербайджанскай дзяржавы закрануў асобныя аспекты міжнароднага парадку дня.

12 лістапада адбылася сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з паслом Азербайджана ў Беларусі Лаціфам Гандзілавым. Асноўнай нагодай таксама быў маючы адбыцца візіт у Беларусь Ільхама Аліева. Кіраўнік беларускай дзяржавы звярнуў увагу, што з пачатку года беларуска-азербайджанскі тавараабарот павялічыўся больш чым у тры разы ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Разам з тым патэнцыял для ўзаемадзеяння дзвюх краін значна вышэйшы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.