Вы тут

Механізм збірання дарожнага збору ў Беларусі зменіцца


Механізм збірання дарожнага збору ў Беларусі зменіцца. Такая інфармацыя прагучала 28 кастрычніка ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" са спасылкай на першага намесніка прэм'ер-міністра Аляксандра Турчынаў.


У Беларусі створана міжведамасная рабочая група па выпрацоўцы ўзгодненага рашэння па пытаннях вызначэння парадку збірання дзяржаўнай пошліны за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху, ўстанаўлення кантролю за яе выплатай. Кіруе яе працай Аляксандр Турчын. Паводле яго слоў, сума падатку застанецца ранейшай, а механізм збірання зменіцца. "Прынцып: ездзіш - плаці. Калі выехаў на машыне, у цябе павінна быць аплата гэтай дзяржпошліны. Мінімальны перыяд - месяц. Ездзіш месяц, калі ласка, заплаці за месяц. Калі ты плаціш адразу за год, будзе паніжальны каэфіцыент - каля 80% ад гэтай сумы. Мы адвязваем яе ад выплаты тэхагляду", - сказаў першы віцэ-прэм'ер.

Праект ўзгодненага рашэння міжведамаснай працоўнай групе неабходна падрыхтаваць і ўнесці ў Савет Міністраў да 1 лютага 2019 года.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.