Вы тут

Партрэт стагоддзя на фоне вечнасці


У мастацкай галерэі Міхася Савіцкага адкрылася фотавыстаўка да 100-годдзя Вялікага аб’яднання Румыніі.


Сярод прысутных на адкрыцці выставы — мінчане, госці сталіцы, прадстаўнікі замежных пасольстваў

Гэта сапраўдны партрэт вечнасці, першая думка, якая з’яўляецца калі глядзіш на пейзажы знікаючых у туманах гор Карпатаў, нерухомае люстра шырокай ракі Дунай, блакіт над старажытнымі замкамі і храмамі… Мінулае стагоддзе, якому прысвечана гэта фотавыстава, стала асабліва значным на гістарычным шляху развіцця Румыніі. З 1918 года Румынія  прайшла праверку часам і стала дзяржавай, якая стабільна развіваецца.

Святочны торт для прысутных — сюрпрыз ад Пасла Румыніі ў Беларусі Віарэла Машану

Сто фотаработ прадставілі на гэтай выставе румынскія майстры, многія з паказаных аб’ектаў уключаныя у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Святочны торт для прысутных — сюрпрыз ад Пасла Румыніі ў Беларусі Віарэла Машану

Разглядаючы на здымках маляўнічыя пейзажы, старажытныя будынкі, цікавыя моманты фальклорных святаў захапляешся майстэрствам румынскіх фатографаў.

Самыя юныя наведвальнікі фотавыстаўкі — дзятва з мінскай школы №16

Яўген ПЯСЕЦКІ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.