Вы тут

Як будуць развівацца стасункі Беларусі і Румыніі


Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Баляслаў Пірштук сустрэўся з дзяржаўным сакратаром Міністэрства замежных спраў Румыніі Дэнуцам Себасціянам Некулэеску. У наступным годзе Румынія стане дзяржавай — старшынёй Савета Еўрасаюза. І дзяржсакратар запэўніў, што ў гэты час краіна будзе ўдзяляць вялікую ўвагу супрацоўніцтву з усходнімі партнёрамі.


На думку Баляслава Пірштука, патэнцыял ва ўзаемадзеяння вялікі. Добрыя адносіны з калегамі з румынскага парламента складваюцца і падчас працы на міжнародных пляцоўках. Баляслаў Пірштук нагадаў, што Беларусь рыхтуе рэзалюцыю па лічбавай эканоміцы да чарговай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Берліне. А таксама ўдакладніў, што канферэнцыю Групы падтрымкі Шаўковага шляху, у якую ўваходзяць абедзве краіны, плануецца правесці ў маі наступнага года ў Мінску.

Тым не менш, на думку парламентарыя, тавараабарот у $150 млн — гэта крыху сціпла для нашых магчымасцяў. Можна было б паставіць перад сабой задачу яго падвоіць, тым больш што ЕАЭС стварае добрую пляцоўку для прасоўвання бізнесу.

Надзея АНІСОВІЧ

Загаловак у газеце: Актывізацыя крок за крокам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».