Вы тут

У Ваеннай акадэміі адкрыты новыя спецыялізаваныя класы


Ролю войскаў сувязі ў сучаснай арміі пераацаніць цяжка. Без іх надзейнай работы нельга забяспечыць надзейнае кіраванне іншымі войскамі. Тэхнічны прагрэс, аднак, на месцы не стаіць. І тое абсталяванне, якое ўчора яшчэ здавалася фантастыкай, сёння стаіць ужо на ўзбраенні.


Сёння прадпрыемствы Дзяржкамваенпрама выпускаюць сур'ёзныя лічбавыя сістэмы, комплексы і сродкі сувязі, якімі ў масавым парадку аснашчаюцца Узброеныя Сілы. Але для таго, каб гэтымі сістэмамі можна было кіраваць, патрэбны высакакласныя спецыялісты. Напярэдадні 99-га дня нараджэння войскаў сувязі начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік міністра абароны генерал-маёр Алег Белаконеў наведаў факультэт сувязі і аўтаматызаваных сістэм кіравання Ваеннай акадэміі. Ён адкрыў тры новыя спецыялізаваныя класы.

— Абсталяванне аднаго такога класа замяняе 23—27 машын сувязі, — зазначыў Алег Белаконеў. — Раней для трэніроўкі па сувязі іх трэба было разгарнуць, выдаткаваўшы на гэта пэўныя матэрыяльныя сродкі. Наяўнасць сучаснага абсталявання значна аблегчыць правядзенне рознага роду трэніровак. А іх на базе ваеннай ВНУ досыць шмат.

Курсанты прадэманстравалі сеанс закрытай відэаканферэнцсувязі са спецыялізаванымі аўдыторыямі 74-га асобнага палка сувязі, які месціцца ў Гродне, і 85-й брыгады сувязі, што дыслакуецца ў Баранавічах, а таксама з аддаленым пунктам кіравання сувяззю.

Новае абсталяванне таксама дазваляе выкарыстоўваць больш магчымасцяў падчас вызначэння ўздзеяння на сістэму сувязі сродкаў разведкі і падаўлення верагоднага праціўніка.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Загаловак у газеце: Ёсць кантакт!

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.