Вы тут

Малоткавіцкая дапаможная школа-інтэрнат дае надзею дзецям з абмежаваннямі


У Пінскім раёне знаходзіцца ўнікальная ўстанова, якая дапамагае дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця знайсці сваё прызванне і атрымаць пуцёўку ў жыццё. Недалёка ад аграгарадка Малоткавічы ў дапаможнай школе-інтэрнаце навучаюць дзяцей з інтэлектуальнай недастатковасцю.


Сяргей ПРЫХОДЗЬКА — кіраўнік гуртка ганчарнай справы праводзіць заняткі з вучнямі 12-га класа.

«Гэтыя дзеці не могуць спасцігнуць агульную школьную праграму. Тут для іх створаны адмысловыя праграмы, накіраваныя на тое, каб адаптаваць да самастойнага жыцця і сацыялізаваць. У школе дзеці могуць атрымаць рабочую прафесію», — расказаў яе дырэктар Вячаслаў ІЗОТАЎ.

Урокі працоўнага навучання пачынаюцца з першых класаў. Паступова заданні дзецям ускладняюцца, а ўжо ў апошніх двух класах іх навучаюць асновам пэўных прафесій: каваля халоднага кавання металу, укладчыка тратуарнай пліткі, зборшчыка корпуснай мэблі, швачкі, пчаляра і агародніка.

«Разнастайнасць прафесій шырокая. У рамках дадатковай адукацыі дзеці знаёмяцца і з ганчарнай справай — у школе ёсць добра абсталяваная ганчарная майстэрня. Створана і пчаліная пасека», — расказвае Вячаслаў Ізотаў.

Цікавы і той факт, што на базе школы створана невялікая вытворчасць па вырабе тратуарнай пліткі, корпуснай мэблі, пашыве пасцельнай бялізны. Для хлопцаў і дзяўчат, якія навучаюцца ў інтэграваных класах, падчас летніх канікул арганізоўваюць на базе школы-інтэрната лагер працы і адпачынку, дзе яны могуць выпрабаваць сябе ў працоўнай дзейнасці, зарабіць сабе першыя і немаленькія грошы.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Падрабязную інфармацыю пра Малоткавіцкую дапаможную школу-інтэрнат вы можаце знайсці на сайце: mоlіntеrn.brеst-rеgіоn.еdu.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

На свята Узнясення Крыжа Гасподняга, падчас вячэрняй службы ў Мінскім кафедральным саборы.

Грамадства

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Каб адчуць, чым organіc food адрозніваецца ад звыклых для сучаснага гараджаніна прадуктаў, дастаткова пакаштаваць памідоры ў Савічах і параўнаць іх з таматамі з гіпермаркета.

Грамадства

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

На працягу многіх дзесяцігоддзяў пошта асацыіравалася з традыцыйным наборам паслуг — лістамі, пасылкамі, газетамі, пенсіямі... Але сучасныя тэхналогіі ўсё больш уваходзяць у наш побыт.