Вы тут

Санаторый «Ясельда» выходзіць на новы ўзровень рэабілітацыі грамадзян


Адпачыць, паправіць здароўе, прайсці курс рэабілітацыі з дапамогай самага сучаснага абсталявання з усёй Беларусі і суседніх краін прыязджаюць на Піншчыну. Менавіта тут знаходзіцца санаторый для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў «Ясельда», які мае шырокі медыцынскі профіль. У санаторыі аказваюць паслугі па лячэнні хвароб, звязаных з касцёва-мышачнай сістэмай і злучальных тканак, органаў стрававання, а таксама праводзяць лячэнне спадарожных захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы, органаў дыхання і нервовай сістэмы. За здароўе пацыентаў тут адказваюць высокакваліфікаваныя тэрапеўты і іншыя ўрачы. Пра ўнікальнасць гэтага месца падрабязней у матэрыяле.


Галоўны ўрач Святлана Сцяпанаўна БАРАЎКОВА прадстаўляе аздараўленчы басейн.

Свая атмасфера гармоніі

Ультрасучасны санаторый знаходзіцца за 10 кіламетраў ад Пінска каля ракі Піны. Калі коратка апісаць мясцовае наваколле, то складваецца ўражанне, што менавіта ў гэтым месцы беларуская прырода прадстаўлена ва ўсім сваім непаўторным харастве. Піншчына па праве заслужыла рэпутацыю прыроднай жамчужыны. Край знакаміты непаўторнай экасістэмай балот, якія называюць лёгкімі Еўропы. Корпус санаторыя акружаны елкамі і пышнымі клёнамі. Па ўсёй тэрыторыі — газоны і кветнікі.

У такіх умовах асабліва адчуваецца атмасфера гармоніі прыроды і чалавека. Гэта дазваляе ўжо псіхалагічна настроіць пацыента на аднаўленне. І з рэабілітацыйнай базай тут усё на самым вышэйшым узроўні, што дазваляе сур'ёзна і грунтоўна заняцца сваім здароўем.

«Мы аздараўляем тут як беларусаў, так і грамадзян іншых
краін. Замежнікаў штогод прыязджае не менш за 20 працэнтаў ад усёй кліенцкай базы. Яны ведаюць, што тут можна атрымаць якаснае лячэнне і пабыць у цішыні. Гэта той адпачынак, які вельмі шануецца ў Еўропе. У сваю чаргу мы прапануем умовы для вядзення здаровага ладу жыцця і неабходную рэабілітацыю. Кліенты вяртаюцца да нас штогод», — расказвае галоўны ўрач рэспубліканскага санаторыя «Ясельда» Святлана БАРАЎКОВА.

А ўсё таму, што тут гатовы ўлічыць жаданні самых патрабавальных пацыентаў. Па словах Святланы Бараўковай, паспяховая рэабілітацыя пачынаецца з камфорту. Тут вельмі зручна ўладкаваныя нумары для пражывання. Улічана ўсё: ад дызайну інтэр'ера, які стварае ўражанне, што пацыент «як дома», да магчымасці карыстацца Wі-Fі. Самі адпачывальнікі адзначаюць, што ім хочацца вярнуцца да добрых, неабыякавых спецыялістаў санаторыя, якія робяць сваю работу прафесійна і з душой.

Гразевая лякарня. Агульную аплікацыю праводзіць медсястра Ганна САВОНАВА з памочнікамі.

«Наш санаторый з'яўляецца часткай сістэмы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Наша асноўная задача — аздараўленне і рэабілітацыя грамадзян. Міністэрствам праводзіцца паслядоўная работа па развіцці сеткі і пашырэнні лячэбна-аздараўленчай базы.
Дарэчы, сістэма працы і сацыяльнай абароны Беларусі хутка адзначыць сваё стагоддзе», — нагадала Святлана Бараўкова.

«Над харчаваннем мы працуем сур'ёзна. Павялічваем асартымент, змяняючы смакавыя якасці, выкарыстоўваем заказное меню, дзе з некалькіх страў можна выбраць нешта на свой густ. Для нашага санаторыя Нацыянальная акадэмія навук распрацавала нормы па кожным кірунку. Усё збалансавана і накіравана на аднаўленне арганізма», — патлумачыла Святлана Бараўкова.

У санаторыі «Ясельда» арганізавана пяціразовае харчаванне па сістэме заказных страў. Прапануецца дыетычнае харчаванне па шэрагу дыет. Тут круглы год радуюць пацыентаў свежай агароднінай, садавіной, ягадамі, якасным мясам і натуральнай малочнай прадукцыяй, а таксама беларускай нацыянальнай кухняй і фірмовымі стравамі.

«Усе пацыенты могуць быць упэўненыя, што атрымаюць якасныя паслугі. Мы пастаянна сочым за навінкамі ў галіне лячэбна-дыягнастычнага абсталявання. Штогод уводзім новыя методыкі. Сёлета — баратэрапію, новыя віды масажу, апараты вакуумнай тэрапіі для павышэння рэзервовых магчымасцяў арганізма. Таксама плануем некаторыя новыя віды рэабілітацыі ў выглядзе апаратнай магнітатэрапіі. Будзем рады бачыць усіх ахвотных», — запрасіла Святлана Бараўкова.

Медсястра прэсатэрапіі Анастасія БУРАК спецыялізуецца на лячэнні захворванняў лімфатычных і вянозных сасудаў ніжніх канечнасцяў, а таксама ацёкаў.

СПА, дыягностыка і больш за 80 працэдур лячэння

Медыцынскае лячэнне ў санаторыі ўключае ў сябе больш за 80 відаў працэдур. Ёсць гразецеплалячэнне, асноўным кампанентам якога з'яўляецца сапрапелевая гразь возера Дзікае, магчымасць атрымаць больш за пяць відаў масажу (у тым ліку механічны і вакуумны). У санаторыі можна прайсці больш за дзесяць відаў водных працэдур, сухія вуглякіслыя і шкіпінарныя ванны. Ёсць баракамера для нармаксічнай лячэбнай кампрэсіі. Таксама выкарыстоўваецца і працэдура, якая стварае эфект салявых шахтаў. Акрамя ўдарна-хвалевай і вакуум-тэрапіі практыкуецца лячэнне холадам і яшчэ мноства працэдур.

Медсястра вакуумнай фізіятэрапіі Святлана САЧКОЎСКАЯ праводзіць працэдуру.

Добра развіты і спа-кірунак, ёсць басейн з элементамі аквапарку і джакузі. Акрамя таго, можна прайсці дыягнастычнае даследаванне УГД, дэнсітаметрыю, атрымаць паслугі хімічнай і біяхімічнай лабараторыі.

УНП 200321237

Падрабязная інфармацыя на сайце уаsеldа.bу

е-mаіl: уаsеldа.sаnаtоrу@tut.bу

Кантактны тэлефон для браніравання пуцёвак — +375-44-777-84-88.

Загаловак у газеце: Здароўе пачынаецца з камфорту

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».