Вы тут

Акадэмію кіравання «штурмуюць» дзяўчаты


Вынікі прыёмнай кампаніі падвялі ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Усяго на першы курс для атрымання вышэйшай адукацыі І ступені было залічана 197 чалавек: з іх на навучанне за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту 100 чалавек і 97 — на платнай аснове. Сярод абітурыентаў, будучых першакурснікаў Інстытута кіраўніцкіх кадраў, 73 % маюць сумарны бал 300 і вышэй.


Сярод залічаных у Інстытут кіраўніцкіх кадраў 67 чалавек (34 % ад агульнай колькасці) узнагароджаны залатым ці сярэбраным медалём пасля заканчэння навучальнай установы. Уключаны ў банк адоранай моладзі два чалавекі (1 %). Выпускнікоў ліцэяў і гімназій — 100 чалавек (51 % залічаных). Уладальнікаў стабальных сертыфікатаў ЦТ — трое.

З агульнай колькасці залічаных — 21 працэнт мінчан, а 79 працэнтаў — іншагароднія абітурыенты. Дзяўчат сярод будучых першакурснікаў 72 працэнты, юнакоў, адпаведна, толькі 28 працэнтаў.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.