Вы тут

У мінчаніна, які гандляваў на рынку, канфіскавалі пнеўматычную зброю і нажы


У Цэнтральны РУУС сталіцы паступіла паведамленне ад грамадзяніна: праходзячы міма гандлёвай палаткі, ён убачыў як невядомая асоба вяла продаж нажоў і зброі.


Праваахоўнікі спынілі незаконную рэалізацыю. У 28-гадовага мінчаніна было канфіскавана 17 газавых балончыкаў, пнеўматычная вінтоўка і пісталет, а таксама 12 нажоў. Апошнія былі адпраўлены на экспертызу. высновы апошняй: прадстаўленыя на даследаванне 10 нажоў выраблены завадскім спосабам і з'яўляюцца халоднай зброяй колюча-рэжучага дзеяння.

У дачыненні да прадаўца распачалі крымінальную справу за незаконныя дзеянні ў дачыненні да халоднай зброі”. Малады чалавек можа атрымаць пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ або штрафу, або папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, або арышту, або абмежаванне волі на тэрмін да двух гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.