Вы тут

Міжнароднае свята "Браслаўскія зарніцы" пройдзе 26-27 мая


Міжнароднае свята традыцыйнай культуры "Браслаўскія зарніцы" пройдзе 26-27 мая ў Браславе Віцебскай вобласці, паведамілі ў Міністэрстве культуры.


У праграме першага дня фестывалю - конкурс харавых калектываў Віцебскай вобласці, урачыстае шэсце, канцэрты з удзелам прафесійных і аматарскіх калектываў з Беларусі і замежных краін (Расіі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Эстоніі).

Увечары 26 мая на пляцоўцы старажытнага гарадзішча "Замкавая гара" адбудзецца свята сярэднявечнай культуры "Меч Брачыслава" з удзелам клубаў гістарычнай рэканструкцыі, вулічнага тэатра "Гістрыён" і фолк-гурта "Лiты Талер" (Мінск).

У другі дзень фестывалю пройдзе заключны гала-канцэрт і выступ ганаровых гасцей форуму Тэатра народнай песні і танца Смаленскага дзяржаўнага інстытута мастацтваў. На працягу святочных дзён будзе працаваць "Браслаўскі фальварак" з прэзентацыямі сельскіх падворкаў, рамеснымі радамі, выставамі-продажамі прадпрыемстваў Браслаўскага раёна. Увечары на беразе маляўнічага возера Дрывяты адбудзецца фестываль-конкурс "Танец ветру". У неба ускінуцца паветраныя змеі.

Фестываль "Браслаўскія зарніцы" з'яўляецца адным з найстарэйшых у Беларусі, свой 50-гадовы юбілей ён адзначыў у 2017 годзе. Мерапрыемства праходзіць у статусе міжнароднага з 2009 года.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.