Вы тут

Сёлета аграрыі Віцебскай вобласці сабралі ўраджай амаль на траціну большы, чым летась


У мінулыя выхадныя ў Браславе прайшлі абласныя «Дажынкі» Віцебшчыны. Свята атрымалася вельмі маштабным і разнастайным на падзеі. Райцэнтр, дзякуючы таму, што стаў сталіцай свята, зайграў новымі фарбамі. «Дажынкі» надоўга застануцца ў памяці, бо горад на мяжы з Еўрапейскім саюзам стаў яшчэ больш прыгожы, нагодай для дадатковага гонару тутэйшых жыхароў і месцам, куды хочацца прыехаць.


braslav-star.by

Вельмі прыемнай навіной стала віншаванне працаўнікам аграпрамысловага комплексу рэгіёна ад кіраўніка дзяржавы. Яго на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця зачытаў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка. «Сёлета хлебаробы самага паўночнага рэгіёна Беларусі сабралі каля мільёна тон збожжа, а Віцебскі і Аршанскі раёны перасягнулі статысячную планку, — адзначыў у віншаванні Прэзідэнт. — Важнымі складнікамі поспеху сталі выразная арганізаванасць працэсу і высокая вытворчая дысцыпліна». Словы падзякі ў віншаванні былі адрасаваныя не толькі аграрыям, але і работнікам транспартных, перапрацоўчых, прамысловых прадпрыемстваў, працаўнікам аграсэрвісу, а таксама ўсім тым, хто дапамагаў вяскоўцам у гарачую пару. «Хай каравай Віцебшчыны з кожным годам становіцца больш важкі, а наша зямля — багацейшая», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік Віцебшчыны Мікалай Шарснёў адзначыў, што нягледзячы на цяжкія ўмовы надвор'я, на Віцебшчыне сёлета сабралі ўраджай прыкладна на 30 % большы, чым летась. Сакрэт у тым, што імкнуліся прытрымлівацца патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў і ў дысцыпліне і парадку на палях, інфраструктуры, якая працавала на жніво...

Падчас свята традыцыйна ў цэнтры ўвагі былі людзі працы. Перадавікі атрымалі грашовыя прэміі і памятныя падарункі. Губернатар выказваў словы падзякі і жадаў вытворчых поспехаў падчас сяўбы і наступнага жніва.

Сярод ганаровых гасцей «Дажынак» былі члены ўрада, парламентарыі, кіраўнікі грамадскіх арганізацый.

Ім паказалі аб'екты сацыяльнага прызначэння, якія былі на рэканструкцыі, рамантаваліся, новыя малыя архітэктурныя формы, элементы добраўпарадкавання.

У прыватнасці, літаральна новае жыццё надалі гарадскому пляжу, дзе цяпер прыгожа, утульна, цікава ў любую пару года.

Многае было зроблена для навядзення прыгажосці ў гарадскім парку. Там хочацца адпачнуць у цені дрэў на арыгінальных лаўках, побач — цікавых формаў ліхтары. Па-новаму выглядае мясцовы амфітэатр.

Гіганцкі аб'ём работы праведзены ва ўстановах адукацыі райцэнтра: школе і садку. Іх забяспечылі новым абсталяваннем для правядзення заняткаў і арганізацыі спартыўных мерапрыемстваў, вольнага часу. Рамонт правялі і ў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе.

У райцэнтры, бадай, у разы ў святочныя дні павялічылася колькасць людзей. Узяць удзел, убачыць свята прыехалі многія з розных куточкаў Беларусі і з замежжа, у тым ліку і далёкага. Такія мерапрыемствы, як «Дажынкі», дарэчы, называюць падзейным турызмам.

Сярод іншага можна было паслухаць духавыя аркестры, самадзейных музыкантаў і артыстаў, якія з раніцы да ночы радавалі публіку шчырымі песнямі і задорнымі танцамі. Вулічныя прадстаўленні, кавярні пад адкрытым небам, куточкі сельскіх саветаў і нацыянальных культур — усё гэта прыцягвала гасцей.

Шмат ахвотных было ўбачыць паказальныя выступленні прадстаўнікоў водных і іншых відаў спорту, сфатаграфавацца побач з «жывымі скульптурамі», пабываць на пляцоўках МУС і МНС.

Свята без перабольшвання прайшло на адным дыханні. І ў феерыі мерапрыемстваў кожны знайшоў нешта для сабе.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Загаловак у газеце: Для свята добрая нагода

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.