Вы тут

81-гадовы кіроўца збіў дзіця на ровары


Аўтамабіль збіў шасцігадовага веласіпедыста ў Рагачове, паведамілі ва УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама.


Аварыя адбылася ў другой палове дня 23 мая. Устаноўлена, што 81-гадовы кіроўца "Мазды" рухаўся па вуліцы Друцкай райцэнтра і наехаў на шасцігадовага веласіпедыста. "Хлопчык рухаўся на дзіцячым ровары ў спадарожным напрамку па краі праезнай часткі ў суправаджэнні дзядулі", - удакладнілі ва УДАІ УУС.

У выніку здарэння ў дзіцяці дыягнаставаны адкрыты пералом галёнкі. Хлопчыка шпіталізавалі ў Рагачоўскую цэнтральную райбальніцу.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.