Вы тут

Праз прызму параўнання


Знакамітая мастацкая дынастыя Масленікавых — удалы прыклад працаздольнасці, мэтанакіраванасці ў адной сям’і. Гэта дэманструе і выстаўка «Ад Алтая да Манблана — праз Беларусь», што працуе ў сталічнай галерэі мастацтваў «Прадмесце».


Уладзімір і Павел Масленікавы сваю творчасць прысвячаюць роднай Беларусі, апяваючы яе веліч і разнастайнасць эстэтычных праяў.

— У экспазіцыі прадстаўлена некалькі работ майго дзядулі Паўла Васільевіча, які прысвяціў шмат часу экспедыцыям па Алтайскім краі, — расказвае Павел Масленікаў. — Апошнім часам я шмат бываў у Чарнагорыі і Харватыі, таму паказваю беларускаму гледачу краявіды гэтых краін. Безумоўна, мы не забыліся пра свой родны пейзаж, які тоіць мноства дэталяў. Уся экспазіцыя дазваляе параўнаць прыроду розных краін.

Выстаўка атрымалася адначасова вытрыманая і экспрэсіўная. Справа ў колерах і разнастайнасці матываў. Здаецца, што патрапіў у вялікае падарожжа.

— Дынастыя Масленікавых — брэнд беларускага мастацтва. Майстры не аднаго пакалення здолелі яркімі фарбамі паказаць прыгажосць, вытанчанасць беларускай прыроды, — адзначае першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Глеб Отчык. — Кожны з прадстаўнікоў дынастыі індывідуальны і непрадказальны. Асаблівай увагі заслугоўвае творчасць Паўла Масленікава, які з’яўляецца прадстаўніком маладога пакалення, але таксама шануе традыцыі класічнага мастацтва.

Аўтары выстаўкі спадзяюцца, што праект стане не проста чарговай экспазіцыяй дынастыі Масленікавых, але і дапаможа гледачам зірнуць на нашу краіну з іншага боку і вачыма адразу некалькіх пакаленняў.

Вікторыя АСКЕРА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.