Вы тут

Грамадзян заклікаюць адмовіцца ад збору і набыцця першацветаў


У краіне расце мноства першацветаў, сярод якіх ёсць расліны, уключаныя ў Чырвоную кнігу Беларусі. Збор іх забаронены і караецца штрафнымі санкцыямі ў памеры ад дваццаці да пяцідзесяці базавых велічынь (арт. 15.8 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях). Гэта, напрыклад, ветрагонка лясная, пярэсна еўрапейская, прастрэл лугавы, прастрэл раскрыты, фіялка тваністая.


Акрамя чырванакніжных відаў, сярод першацветаў ёсць віды са Спіса раслін і грыбоў, якія маюць патрэбу ў прафілактычнай ахове, — гэта недастаткова вывучаныя, або рэдкія віды, а таксама звычайныя, але якія патрабуюць асаблівай увагі па прычыне высокага глабальнага прыродаахоўнага статусу (напрыклад, уключаныя ў Чырвоныя кнігі Еўропы, што ахоўваюцца ў рамках міжнародных канвенцый). Да такіх відаў у Беларусі адносяцца цюльпан лясны, першацвет вясновы, пералескі высакародныя, чубатка полая.

Масавы збор першацветаў падрывае колькасць іх папуляцый і здольнасць да вегетацыі. Для многіх відаў штогадовы збор раслін з пашкоджаннем каранёвай сістэмы стаў прычынай рэзкага скарачэння былога арэала распаўсюджання.

Мінпрыроды заклікае адмовіцца ад збору і куплі першацветаў. Збіраючы і прадаючы першацветы, мы губім іх, а купляючы — заахвочваем браканьераў.

Не варта рваць рэдкія вясновыя кветкі на букеты — лепш любавацца імі ў прыродзе, захоўваючы прыгажосць для будучых пакаленняў. Адмова кожнага з нас купляць кветкі, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, дасць ім шанц цвісці кожную вясну.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Абаронім першыя кветкі

Выбар рэдакцыі

Спорт

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Замена Алімпіядзе. Беларуская лёгкаатлетычная

Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі зладзіла свае гульні.

Грамадства

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

Без чаргі і за лічаныя хвіліны. Як здаюць экспрэс-тэст на каранавірус

З мінулага тыдня экспрэс-тэсціраванне на COVІD-19 даступнае ў многіх паліклініках краіны, у тым ліку і ў невялікіх гарадках і пасёлках гарадскога тыпу.